BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Без Хрыста лепш і не пачынаць!» [фота вянчання ў касцёле]

Маладыя бралі шлюб перад копіяй цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай.

Ужо трэцяе ў 2013 годзе вянчанне адбылося ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве 9 лютага. Перад копіяй цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай узялі шлюб Сяргей і Наталля Курганскія.

На ўрачыстую Святую Імшу прыйшлі сваякі і сябры маладых. Для сужэнцаў і іх гасцей пробашч парафіі прачытаў глыбокую і цікавую гамілію, падкрэсліўшы, што без Хрыста сумеснае жыццё лепш нават не пачынаць:

- Усе думаюць, што ствараючы сям'ю, яны будуць лепш, чым іх бацькі: будуць больш клапаціцца адзін пра аднаго, пра дзяцей. Але кожны чалавек мае слабую грэшную прыроду, і без дапамогі Хрыста, без малітвы па-сапраўднаму любіць немагчыма!

 

Last modified onПанядзелак, 11 Люты 2013 17:30
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць