BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Урачыстасць Хросту Пана: «Ахрышчаны - гэта адно, а хрысціянін - гэта іншае»

«Дайце сабе простую справаздачу: ці ёсць у вас штодзённая малітва, колькі духоўных кніг вы прачыталі за гэты год?»

Ва ўрачыстасць Хросту Пана, якую каталікі ў 2015 годзе адзначаюць 12 студзеня, гомельскі пробашч заклікаў кожнага ўзгадаць дзень свайго хросту і хрышчэння сваіх дзяцей. І патлумачыў: у гэты дзень Гасподзь заключыў з намі запавет і прыняў да Сябе. Пасля хрышчэння немаўляці, які сталее, таксама трэба ўзрастаць ў веры.

- Перш за ўсё вам, бацькі і хросныя, хачу сёння нагадаць ваша абяцанне, якое вы склалі ў дзень хрышчэння дзяцей. Вы абяцалі, што прыкладзеце ўсе намаганні для таго, каб дзіця пачула Евангелле, даведалася Бога і ў далейшым ішло за ім. Хросныя, зрабіце справаздачу свайго сумлення: наколькі вы выконваеце гэта сваё пакліканне? Наколькі вам наогул цікава, што адбываецца з ахрышчанымі вамі дзецьмі? Хоць бы раз у жыцці вы гаварылі з імі пра веру, пра тое, для чаго яны былі ахрышчаны? Ці разумееце, што трэба вам самім прыняць у сваё сэрца, каб потым перадаць іншым? Дайце сабе простую справаздачу: ці ёсць у вас штодзённая малітва, колькі кніг духоўнага зместу вы прачыталі за гэты год, колькі хрысціянскіх фільмаў паглядзелі? Усё можна знайсці, толькі трэба гэтага жадаць. Многія завіслі на інтэрнэце, але тады выкарыстоўвайце гэты час з карысцю: чытайце і глядзіце тое, што прыводзіць да Бога, а не тое, што адводзіць ад Яго.

Задумы Бога не мяняюцца, хоць мы можам не разумець іх, можам быць недаразвітымі ў веры, працягнуў айцец Славамір:

- А Бог хоча, каб кожны з нас, хто сустрэў у сваім жыцці Уваскрослага Пана, мог ісці наперад і рабіць дабро. Наша місія таксама ў тым, каб дапамагчы іншым выйсці з вязніцы, у якую тых, хто не належыць Госпаду, загнаў дэман. Ён хоча накласці кайданы на нашы рукі, ногі, розум і сэрца, каб мы не Богу належалі, а яму. І д'ябал робіць гэта вельмі хітра і інтэлігентна. Ён можа ўвесці чалавека нават у рэлігійнасць, але пры гэтым трымаць яго ў сваіх ланцугах. І каб разбірацца ва ўсіх яго падманам і хітрасцях, трэба ўзрастаць ў веры. Ніхто за вас гэтага не зробіць. Ахрышчаны - гэта адно, а хрысціянін - гэта зусім іншае.

Last modified onНядзеля, 11 Студзень 2015 20:34
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць