Рэстаўрацыя 100-гадовага касцёла ў Рагачове пачнецца ў гэтым годзе
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Таксама ў гэтым годзе плануецца завяршэнне будаўніцтва новага каталіцкага храма Святога Казіміра ў Жлобіне.
У гэтым годзе плануецца пачатак работ па рэстаўрацыі 100-гадовага каталіцкага храма ў Рагачове. Нядаўна з Міністэрства архітэктуры прыйшоў дазвол на аднаўленне храма згодна з праектам, і пасля доўгіх гадоў прастою, у гэтым годзе, нарэшце, пачнуцца рэстаўрацыйныя працы. Фінансаваць іх будуць толькі на ахвяраванні вернікаў, з боку дзяржавы канкрэтных абяцанняў па грашовай дапамозе ў аднаўленні помніка архітэктуры няма.
Храм ўжо адзначыў свой 100-гадовы юбілей - ён быў асвячоны 6 жніўня 1912 года. А пабудаваў цагляны касцёл на месцы былога драўлянага тагачасны пробашч айцец Бернатовіч. Сродкі на гэтую справу ахвяравалі чальцы Дзяржаўнай Рады і самі парафіяне. Касцёл дзейнічаў да 30-х гадоў мінулага стагоддзя, пасля ў ім быў размешчаны зернясклад, затым цэх па вырабу напіткаў і марозіва. У 1940 годзе адбыўся пажар, згарэў дах і драўляныя канструкцыі. Чорную справу дарабіла вайна: падчас вызвалення Рагачова ад фашыстаў у храм трапіла некалькі снарадаў. Пасля Перамогі ў касцёле дзяжурыў пажарны пост, затым працаваў хлебазавод. У 70-х гадах будынак зноў пачаў пуставаць. З пачаткам гарбачоўскай «перабудовы» мясцовыя краязнаўцы паспрабавалі ўзняць пытанне аб рэстаўрацыі храма, але беспаспяхова. У 2000 годзе Рагачоў наведаў кардынал Казімір Свёнтак, і касцёл быў перададзены мясцовай каталіцкай супольні. А праца па рэстаўрацыі нарэшце пачалася ў 2003 годзе.
Таксама ў гэтым годзе плануецца завяршэнне будаўніцтва новага каталіцкага храма Святога Казіміра ў Жлобіне.
Related items
-
Развітанне з пісьменніцай Святланай Курс пройдзе ў «беларускім» касцёле ў Варшаве
-
Гістарычны будынак кляштара знеслі ў Навагрудку – манахіні просяць дапамогі, каб пабудаваць новы
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?
-
Як гучыць Бах на 100-гадовым аргане ў драўляным беларускім касцёле, паказала парафія
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі