У палацы Румянцавых і Паскевічаў выставяць унікальную абраз Яна Дамеля, знойдзены вернікам гомельскага касцёла [фота]
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Прэзентацыя пройдзе пад арганную музыку ў выкананні арганісткі Полацкага Сафійскага сабора.
12 чэрвеня ў 19.00 Музычны салон музея гомельскага палаца Румянцавых і Паскевічаў запрашае на прэзентацыю унікальнай карціны-іконы мастака нумар адзін у Беларусі XIX стагоддзя - Яна Дамеля. Абраз Святога Язэпа з Дзіцяткам Ісусам будзе выстаўлены ў Белай гасцінай палаца.
Трохметровае палатно будзе дэманстравацца пад арганную музыку ў выкананні арганісткі Полацкага Сафійскага сабора Ксеніі Пагарэлай. Прагучаць творы Баха, Букстэхудэ, Сабадзіні, Цыполі, Бельмана і Ліста. Кошт квітка 45 тысяч рублёў. Пасля прэзентацыі ў палацы палатно адправіцца назад у касцёл вёскі Вішнева і зойме там пачэснае месца над галоўным алтаром.
Нагадаем, 200-гадовы ўнікальную для Беларусі абраз знайшоў вернік гомельскага рыма-каталіцкага касцёла Анатоль Шчучко і прывёз на рэстаўрацыю ў Гомель.
Related items
-
«Ён прасіў нікому не пісаць». Пасля змены пробашча ў Смаргоні вернікі выступілі з заявай
-
Усмешкі, сардэчкі, лайкі. Як адрозніваецца стыль «новых» біскупаў і што яшчэ ад іх чакаюць
-
«У будні – 2-7 чалавек». Святар з Мінска пераехаў у Магілёў і дзеліцца ўражаннямі
-
Святар з горыччу выказаўся пра сваё новае прызначэнне – вернікі адрэагавалі
-
У Будславе і Барысаве прадставілі новых пробашчаў