У рэчыцкім касцёле адзначылі ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы [фота]
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
На прастольнае свята парафіі, якое пройдзе ў бліжэйшую суботу, запрашаюць гасцей.
26 траўня каталікі святкуюць Дзень Найсвяцейшай Тройцы. На ўрачыстую Святую Імшу ў рыма-каталіцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Рэчыцы сабраліся мясцовыя вернікі і госці. Аднак само прастольнае свята пройдзе ў касцёле ў 11.00 у бліжэйшую суботу 1 чэрвеня. Рэчыцкія каталікі запрашаюць гасцей з іншых гарадоў падзяліць радасць.
- Святая Троіца - гэта суполка Боскіх асоб, кожная з якіх жыве для іншых і дае любоў - самы галоўны скарб хрысціянства, - падкрэсліў падчас казання пробашч рэчыцкай парафіі айцец Яцэк. - Сапраўднае шчасце бывае толькі тады, калі ім можна падзяліцца.
У мястэчку Рэчыца ў 1634 годзе быў заснаваны касцёл і кляштар дамініканаў. Драўляны касцёл згарэў у 1862 годзе. Будаўніцтва мураванага касцёла вялося ў 1896–1903 гг. Святыня была асвечана 1 чэрвеня 1903 годзе пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы. У 1932 г. касцёл быў зачынены і выкарыстоўваўся як склад, музей, піўны бар. Парафія адрадзілася ў 1992 годзе. З верасня 1999 года пасля доўгай барацьбы за вяртанне святыні, касцёл зноў належыць парафіі.
Related items
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся