BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Курсы для сужэнцаў міжнароднай «Акадэміі сям'і» адкрыліся ў Гомелі [ФОТА]

Наступная сустрэча адбудзецца ў бліжэйшыя выходныя.

У Гомелі адкрыліся курсы IFFD - Міжнароднай федэрацыі развіцця сем'яў. Федэрацыя была створана ў 1978 годзе ў Іспаніі, і з таго часу ў больш за 60 краінах свету праводзіць курсы для сужэнцаў, канферэнцыі, кангрэсы, навучанне, даследаванні. Курсы даюць адукацыю сужэнцам і бацькам з выкарыстаннем сітуацыйнага аналізу (case method). На сустрэчах з удзелам мадэратараў аналізуюцца канкрэтныя праблемныя сітуацыі сем'яў з пошукам рашэнняў. Такім чынам семінары не толькі перадаюць веды, але, у першую чаргу, развіваюць уменні і навыкі ў вырашэнні праблем сужэнскага жыцця.

Задача IFFD - пабудова гарманічных адносін і шчаслівых сем'яў. Для адкрыцця курсаў «Акадэміі сям'і» у Беларусі 5 сакавіка ў Гомель прыбыў мадэратар IFFD з Масквы Канстанцін Касцюхін. Наступныя семінары правядуць мадэратары таксама з Масквы і Санкт-Пецярбурга.

«Акадэмія сям'і» - не будынак, не ўстанова, а супольнасць сем'яў. Адным з заснавальнікаў IFFD быў шматдзетны бацька з Іспаніі Рафаэль Пік. Яго дачка Роза разам з мужам выхоўваюць зараз 15 дзяцей. Пра тое, як атрымліваць асалоду ад жыцця ў вялікай сям'і, Роза Пік напісала кнігу, якая зараз рыхтуецца да выдання ў Беларусі.

Першым курсам «Акадэміі сям'і», які праходзіць у Гомелі, стала «Сужэнская любоў» - серыя семінараў для мужа і жонкі з любым стажам, якія хочуць будаваць у сваіх сем'ях гарманічныя адносіны, вырашыць праблемы, наладзіць камунікацыю, знайсці баланс паміж працай і сямейным жыццём, стварыць сапраўды шчаслівую сям'ю.

Сустрэчы ў вялікіх групах з мадэратам праходзяць раз на два тыдні па суботах. Час пачатку наступнай сустрэчы ў вялікай групе - 19 сакавіка ў 14.00, месца - тайм-кафэ «Флэт» у цэнтры Гомеля (вул. Савецкая, 124). Аднак у бліжэйшыя выходныя адбудзецца сустрэча ў малых групах, якія будуць разбіраць новыя сітуацыі і рыхтавацца да працы з мадэратарам, таму тых, хто хацеў бы далучыцца да "Акадэміі сям'і", запрашаюць запісацца ўжо зараз.

Удзел у курсах абавязковы для абодвух сужэнцаў, паколькі па адзіночцы вучыцца будаваць гарманічныя адносіны не мае сэнсу. Арганізатары не атрымліваюць грошы за правядзенне курсаў, аднак з удзельнікаў вітаюцца ахвяраванні, паколькі неабходныя сродкі на арэнду памяшкання, канцылярскія тавары і раздрукоўку матэрыялаў.

Сужэнцам, жадаючым удзельнічаць у першым курсе «Акадэміі сям'і», неабходна зарэгістравацца па тэлефонах: вэлком (029) 911-18-20 (Алёна), МТС (029) 234-05-34 (Павел).

Last modified onПятніца, 11 Сакавік 2016 10:24
Каментары   
+1 #3 Павел 2016-03-19 23:52
Добавлено фото со второй встречи. Радует, что нас становится больше )) Желающим присоединиться сообщаем, что следующая встреча - 2 апреля. Но лучше присоединиться раньше, чтобы успеть разобрать ситуации в малых группах.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #2 Павел 2016-02-27 21:26
Цытую Гость:
Неудачно выбрали 5-ое марта. Рабочий день у людей будет, перенос с 7-го.

Да, накладка получилась. Тех, у кого не получится прийти на первое занятие 5 марта, приглашаем записываться на вторую встречу, которая пройдет 19 марта.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #1 Гость 2016-02-25 14:20
Неудачно выбрали 5-ое марта. Рабочий день у людей будет, перенос с 7-го.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць