У гомельскім касцёле праводзяць незвычайныя імшы - Рараты [фота]
- Written by admin
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (3)
Яны пачынаюцца песняй на латыні і праходзяць да ўзыходу сонца - у змроку пры свечках.
У перыяд Адвэнту, часу падрыхтоўкі да Божага Нараджэння, у рыма-каталіцкіх храмах усяго свету праходзяць незвычайныя святыя імшы - Рараты. Гэта адмысловыя службы, прысвечаныя Найсвяцейшай Панне Марыі як знак падзякі за яе згоду прыняць Божую Волю. Нагадаем, у Гомелі Рараты праводзяць па аўторках, чацвяргах і суботах на працягу ўсяго Адвэнту ў 06.45.
Да такога ранняга часу ў касцёле збіраюцца дзясяткі вернікаў: гэта не толькі бабулі і сёстры законныя, але і працуючыя парафіяне, некалькі студэнтаў і школьнікаў, што прыходзяць перад пачаткам працоўнага дня пакланіцца Панне Марыі і асвяціць свае сённяшнія справы.
Раратнія святыя імшы праходзяць на ўсходзе сонца. Яго чаканне сімвалізуе чаканне прышэсця Хрыста. Рараты пачынаюцца ў змроку, кожны вернік трымае запаленую свечку, а падчас гімну «Хвала на вышынях Богу» ў царкве ўключаюць святло.
Яшчэ адна асаблівасць Раратніх імшаў - свечка, якая стаіць ля алтара і сімвалізуе Найсвяцейшую Панну, што як світанак абвясціла ўзыход Сонца Праўды - Ісуса Хрыста.
А сваю назву імшы атрымалі ад першага радка песні на латыні, якая спяваецца на ўваход святара: «Rorate coeli desuper» - «Крапеце, нябёсы, згары».
Related items
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм
-
Стала вядома, калі можа скончыцца будоўля ля касцёла на Залатой Горцы ў Мінску
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу