BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Расклад святых Імшаў і наведванняў могілак святарамі ў Гомельскім рэгіёне

2 лістапада ў Гомелі памоляцца на месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных.

Да Дня памяці памерлых вернікаў, які Каталіцкі Касцёл адзначае 2 лістапада, складзены расклад прымеркаваных да гэтай даты набажэнстваў у Гомельскім дэканаце.

31 кастрычніка ў в. Рудня Нісімкавіцкая Чачэрскага раёна ў 12.00 адбудзецца святая Імша і малітва на могілках. 1 лістапада, у Дзень усіх святых, у касцёле ў Гомелі святая Імша пройдзе ў 08.00, 12.00 і 19.00. А ў 16.00 на могілках у Навабеліцы (насупраць мясакамбіната) адбудзецца працэсія і асвячэнне магілаў. 2 лістапада святая Імша ў касцёле таксама пройдзе ў 08.00, 12.00 і 19.00. У гэты ж дзень у 16.00 пройдзе малебен на месцы масавых расстрэлаў ахвяр рэпрэсій на «9-м кіламетры» Чарнігаўскай шашы.

У Рэчыцы 1 лістапада святочная Імша ў касцёле пройдзе ў 18.00. Малітвы за памерлых і асвячэнне магілаў - у 11.00 на «старых» могілках, у 12.30 - на другіх гарадскіх могілках. 2 лістапада святая Імша ў касцёле таксама пройдзе а 18-й.

У Хойніках святая Імша ў касцёле адбудзецца 1 лістапада ў 14.00, а 2 лістапада - у 13.00. Затым, у гэты ж дзень, - малітва на Цэнтральных гарадскіх могілках і асвячэнне магілаў.

У Жлобіне святочныя Імшы пройдуць 1 лістапада ў 9.00 і 18.00, а 2 лістапада - толькі а 18-й. У гэты дзень у в. Антушы ў 12.00 адбудзецца святая Імша на могілках і малітва за памерлых. 5 лістапада святая Імша ў касцёле ў Жлобіне - у 08.00 і 10.00, а ў 12.00 - малітва на Цэнтральных гарадскіх могілках. 6 лістапада святая Імша ў касцёле - у 18.00, а 12.00 у в. Чарцёж - святая Імша і малітва на могілках, асвячэнне магілаў.

У Рагачове 2 лістапада святая Імша ў касцёле пройдзе ў 09.00, а ў 10.00 - малітва на Цэнтральных гарадскіх могілках.

У Светлагорску 1 лістапада святая Імша ў касцёле пройдзе ў 19.00. У гэты дзень у 10.00 - святая Імша на могілках у «Шацілках» і асвячэнне магілаў, у 15.30 - малітва на могілках у Чыркавічах і асвячэнне магілаў. 2 лістапада святая Імша ў касцёле адбудзецца ў 09.00 і 19.00, у гэты ж дзень у 10.30 - малітва на могілках «на Светачы» і асвячэнне магілаў, у 12.00 - малітва на могілках «на Хлебазаводзе» і асвячэнне магілаў.

У г.п. Акцябрскі 4 лістапада ў 15.00 пройдзе малітва на Цэнтральных гарадскіх могілках і асвячэнне магілаў, затым адбудзецца святая Імша ў касцёле.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць