BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Гомельцам прапануюць зрабіць фота ў вобразе Скарыны і надрукаваць старонку Бібліі

У Гомелі пройдзе святкаванне 500-годдзя беларускай Бібліі - праграма.

У 2017 годзе ў Беларусі адзначаецца унікальны юбілей - 500 год Бібліі, надрукаванай Францыскам Скарынам! Значнасць гэтай падзеі для лёсу нашай Бацькаўшчыны складана пераацаніць. Пэўныя пастановы са Святога Пісьма ўвайшлі ў той час у заканадаўства нашай дзяржавы, а ўся краіна перажыла вялікі ўздым як у духоўным, так і ў эканамічным плане.

Памятаючы пра гэта, некалькі эвангельскіх цэркваў горада Гомеля аб’ядналі свае намаганні ў падрыхтоўцы да святкавання юбілея, на які запрашаюць усіх жыхароў свайго горада. Урачыстыя вечары адбудуцца з 17 па 19 лістапада 2017 года ў Цэнтры інклюзіўнай культуры па вул. Юбілейнай д. 48. Пачатак у 18.30, паведамілі Katolik.life арганізатары, якія падрыхтавалі шмат цікавага для ўсіх гасцей свята.

Так, на адкрыцці ў пятніцу ўсе ахвочыя будуць мець унікальную магчымасць надрукаваць сабе старонку з Бібліі так, як гэта рабіў сам Скарына. Увесь час будзе працаваць выстава старых экзэмпляраў Бібліі, а таксама сучаснай хрысціянскай літаратуры. У праграме акрамя пазнавальных лекцый на гістарычную і біблійную тэматыку запланаваны выступы харавых і вакальна-інструментальных музычных калектываў, удзел хрысціянскага аркестра народных інструментаў, а ў суботу аматарская тэатральная моладзевая суполка прапануе для прагляду спектакль пад назвай “СЛОВА, якое гучыць моцна…”.

На памяць пра ўдзел у свяце можна будзе зрабіць фатаздымак у адмысловай фатазоне ў вобразе самога доктара Францыска.

500-годдзе беларускай Бібліі, якое сення адзначае Беларусь, гэта куды больш, чым проста дата, звязаная з кнігадрукаваннем. І арганізатары запрашаюць гамельчан разам адсвяткаваць гэту знакавую падзею і яшчэ раз асэнсаваць той грамадны ўнёсак, які зрабіла Біблія для развіцця нашай краіны ў мінулым, а таксама паразважаць пра яе значэнне і ў сенняшні час. Больш інфармацыі пра святочныя вечары вы можаце знайсці на нашым сайце - www.500.of.by.

Last modified onНядзеля, 19 Лістапад 2017 11:53
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць