«30 тыс. забойстваў штогод». У Гомелі пройдзе акцыя супраць абортаў
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
На плошчы Паўстання ўсталююць стэнды з інфармацыяй аб абароне жыцця.
Акцыя ў абарону жыцця ненароджаных дзяцей, якім пагражае аборт, пройдзе ў цэнтры Гомеля ўвечары ў суботу, 25 жніўня. Выставы і раздачу буклетаў арганізуюць на плошчы Паўстання, паведамілі Katolik.life арганізатары - грамадскае дабрачыннае аб'яднанне «Выратаванне немаўлятаў».
Пралайф-актывісты выставяць плакаты, стэнды, муляжы эмбрыёнаў рознага ўзросту, будуць раздаваць мінакам інфармацыйныя матэрыялы. Таксама будзе арганізавана выстава ілюстрацыйных матэрыялаў пра сямейныя каштоўнасці. Плануецца, што інфармацыйная акцыя будзе доўжыцца з 16 да 20 гадзін.
- На плошчы ўсталююць расцяжкі, стэнды з інфармацыяй аб абароне жыцця, негатыўных наступствах абортаў, з заклікамі да цнатлівага жыцця. Мінакам будуць раздаваць буклеты, з жадаючымі правядуць гутаркі, - распавялі арганізатары.
«Выратаванне немаўлятаў» аб'ядноўвае хрысціянаў розных канфесій, лекараў-гінеколагаў і прадстаўнікоў іншых прафесій.
- Штогод у Беларусі праводзіцца амаль 30 тыс. абортаў, дзякуючы перадабортнаму кансультаванню гэтая лічба паступова зніжаецца. Людзі сталі больш прыслухоўвацца, радзей становяцца ў позу, - каментуюць спецыялісты грамадскага аб'яднання.
У цэлым, колькасць абортаў у Беларусі за 17 гадоў зменшылася у шэсць разоў, а перадабортнае кансультаванне дазваляе захаваць штогод каля 1000 жыццяў, паведамлялі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Related items
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры
- На «гучныя» службы ў касцёле паскардзіўся жыхар Смаргоні. Што яму адказалі?
- У Беларусі ўвялі Дзень цяжарных: хто ініцыятар і чаму такія даты
- 9-месячную малітву аб ненароджаных дзецях пачалі ў Звеставанне католікі
- «Даведаўся, што ксёндз мае "жонку" і дзяцей». Што з гэтым рабіць, пытае вернік