BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Дзень роднай мовы ў Гомелі маліліся за любоў да беларускай культуры, гісторыі і мовы

«Калі бацькі не будуць клапаціцца пра тое, каб дзеці ганарыліся сваёй беларускасцю, культурай і мовай, - тады і нашы старанні марныя».

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у гомельскай рыма-каталіцкай парафіі маліліся за павагу і любоў беларусаў да сваёй гісторыі, культуры і мовы. Пробашч парафіі айцец Славамір Ласкоўскі таксама прысвяціў гэтай тэме сваю пропаведзь.

- Вельмі важна ведаць, хто ты, адкуль ты. Таму важна, каб дзеці ведалі сваю родную мову. Гэта ненармальна, калі ў школах вучаць беларускай мове як замежнай. Але без Духа Божага зразумець гэта цяжка. Калі мая родная краіна Польшча была захоплена Аўстрыяй, Расіяй і Прусіяй, акупанты забаранілі польскую мову, але народ, нягледзячы на гэта, больш за сто гадоў размаўляў па-польску і выстаяў. Няхай гэта будзе прыкладам для вас. Маліцеся аб тым, каб у Беларусі ўсё стала на свае месцы, - звярнуўся да вернікаў святар.

Звычайна падчас Імшы ў гомельскім касцёле чытанні з Бібліі і казанне святара праводзяцца на рускай мове, паколькі многія парафіяне дрэнна разумеюць беларускую мову. Аднак у Дзень роднай мовы, па ініцыятыве некаторых вернікаў, вырашана было правесці Імшу цалкам па-беларуску.

- Нашай місіяй з'яўляецца евангелізацыя ўсіх народаў, усіх, хто жыве ў Беларусі. Гомельшчына - такі куток, дзе абсалютная большасць размаўляе на рускай мове. І нельга не прымаць гэтага фактару. Ведаць, да каго ты прыйшоў, і з кім маеш справу - таксама праява мудрасці, - кажа пробашч. - Але хочам падштурхнуць вернікаў, каб любілі сваю, беларускую мову, аднак калі гэтага працэсу не будзе ўнутры сем'яў, і бацькі не будуць клапаціцца пра тое, каб дзеці ганарыліся сваёй беларускасцю, культурай і мовай, якая зусім не горш, чым руская ці польская - тады і нашы старанні марныя.

Міжнародны дзень роднай мовы быў заснаваны рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў 1999 годзе з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. Паводле ацэнак ЮНЕСКА палова з 6 тысяч моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага, паколькі ў гэты дзень у 1952 годзе пакістанская паліцыя расстраляла прыхільнікаў прызнання бенгальскай мовы ў якасці афіцыйнай мовы ва ўсходнім Пакістане (Бангладэш).

Last modified onСубота, 22 Люты 2014 00:40
Каментары   
+5 #11 вольга цярэшчанка 2014-03-03 21:11
Паважаныя!Падоб на на тое, што можам "выплеснуць і дзіця".Ведаю беларускамоўных , але ,прабачце, абсалютна "без цара ў галаве".Таму вера ўсё ж такі на першым месцы.А якія прэтэнзіі могуць быць да біскупаў?Якую сітуацыю яны пабачылі тады ў 90-х?Ды і сёння у2000-х -адзінкі размаўляюць на роднай мове.А гэта не іх праблема(біскуп аў), а народа, які вызначае, на якой мове славіць Пана.Для мяне штодзённая мова- беларуская.За ГЭТА я дзякую Пану сёння,ь што магу і гараваць . і радавацца думкамі на роднай мове! Не пакідаю мову, не пакідаю шлях веры.Гэта - цяжка,але гэта - шчасце!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+6 #10 кс. Славамір 2014-03-01 11:04
Цікавыя погляды. Я ўсіх вас разумею і сам чакаю калі будзе у Гомелі ксендз які стане для усіх добрым айцом. Бог шукае чалавека і таму прабачце, я не шукаю ідэі.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+6 #9 Женька Богданова 2014-02-22 11:53
А навошта большасцi парафiянау яе вучыць,калi чытаннi i казанне па-руску?Вунь рэкалекцыянiст прыехау,сказау, хто не разумее па-беларуску няхай слоунIк на Iмшу нясе.I нiчога,усе слухалi,не падавiлiся. :-) Так,на мой погляд,i трэба рабiць.Ураджэне ц,мы перш за усё маем Шамякiна,Мележа ,Навуменку,наша Вольга пакуль яшчэ не класiк,але у яе усё наперадзе:-)
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
-2 #8 Павал 2014-02-21 21:57
Цытую ураджэнец гэтайзямлі:
Абураны меркаваннем святароў з Польшчы што працуюць ў нашай парафіі!Мы беларусы і не нашая віна што нам затыкала і затыкае рот Масква! Але калі гэта яшчэ робяць святары з Польшчы і біскуп што ўспамінае толькі рускіх пісьменнікаў- то я лічу што гэта -Ганьба.А сколькі мы маем паэтаў і пісьміеннікаў з гомельшчыны, Вальжына Цярэшчанка і г.д. У нашу гомельску парафію прышлеце нам шчырага ксендза беларуса!!!


Прыслаць святара? Думаеце, гэта так лёгка? Думаеце, у нас шмат святароў-белару саў? Іх, на жаль, вельмі не хапае! Настолькі не хапае, што сюды давялося ехаць святару з Польшчы.

І нас пробашч кс. Славамір насамрэч ведае беларускую мову лепей за большасць парафіянаў, і заўсёды гаворыць аб тым, што мову трэба вучыць і паважаць,а зусім не затыкае рот, як вы кажаце.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
-7 #7 Женька Богданова 2014-02-21 21:44
Лiтургiя цалкам беларуская,а чытаннi,казанне i малiтва верных па руску.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+4 #6 ураджэнец гэтайзямлі 2014-02-21 20:05
Абураны меркаваннем святароў з Польшчы што працуюць ў нашай парафіі!Мы беларусы і не нашая віна што нам затыкала і затыкае рот Масква! Але калі гэта яшчэ робяць святары з Польшчы і біскуп што ўспамінае толькі рускіх пісьменнікаў- то я лічу што гэта -Ганьба.А сколькі мы маем паэтаў і пісьміеннікаў з гомельшчыны, Вальжына Цярэшчанка і г.д. У нашу гомельску парафію прышлеце нам шчырага ксендза беларуса!!!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+4 #5 свой-тутэйшы 2014-02-21 19:48
Я не разумею - багаслужба на беларускай мове ў гомельскім касцёле гэта нейкая надзвычайная падзея? Няўжо святары ў Гомелі да гэтай пары па-польску служаць? Няўжо там УСЕ людзі так добра польскую мову ведаюць.
Я чуў, што, нібыта, гомельскія ксяндзы па-расейску служаць. Але-ж служыць рэгулярна па-расейску ў Беларусі забаронена!!! Можна казаць казанні, каментары ці яшчэ што па-дробязі, апе літургічныя чытанні, спевы, традыцыйныя набажэнствы (літаніі, Крыжовы шлях, Песні жальбы) на расейскай мове весці ЗАБАРОНЕНА!!!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+3 #4 мяйсцовый 2014-02-21 14:59
Згодна з пастонавлению епіскапату Беларусі. У Кастелах 2 мовы, /// A мы ў нашых рудях хвалілі Бога па беларуску і ў школах нас за гэта каралі, радители нашы вучылі казаць Cлава Езус Хрыстус (а не слава партыі) і ямо хлеб з нашай зямлі, і хочам слухаць Божая словы на Радно мове.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
-2 #3 Женька Богданова 2014-02-21 14:53
вырашаць-это первое.2-во остальных парафиях по-белорусски всё.и никакой проблемы нет.А мы что,хуже?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
-2 #2 Ольга 2014-02-20 23:11
Цытую Караткевіч:
Даўно пара рашаць гэтую праблему на Гомельшчыне

Звучит-то как! Силой принуждать будете?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць