BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Калі я памру гэтай ноччу?» У Гомелі праходзяць духоўныя практыкаванні

Наша стаўленне вырашае ўсё, кажа кс. Павел, які прыехаў, каб правесці рэкалекцыі

У гомельскай рымска-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці 4-7 красавіка праходзяць вялікапосныя духоўныя практыкаванні. Праводзіць іх ксёндз Павел Ярашэвіч, які спецыяльна прыехаў у Гомель з вёскі Пелішча Камянецкага раёна, дзе ён зараз служыць. Святар патлумачыў, што рэкалекцыі патрэбныя для таго, каб чалавек «прытармазіўся» у сваёй будзённай мітусні, адклаў на другі план ўсе справы і задумаўся над сваімі адносінамі з Богам, прывёў іх у парадак.

Рэгулярна ўдзельнічаючы ў святой Імшы, мы прывыкаем і часта становімся няўважлівымі да службы, звярнуў увагу кс. Павел. Але ж насамрэч у святой Імшы мы перажываем сустрэчу з Хрыстом, прымаем Яго цела фізічна, бачым Яго, чуем Ягонае слова.

Праверыць сваю ўважлівасць святар параіў такім чынам: спытаць у сябе ў канцы службы, пра што гаварылася ў Евангеллі, псальме, першым чытанні, уступнай малітве, у чыёй інтэнцыі цэлебравалася Імша?

- Наша стаўленне вырашае ўсё. Калі я хачу чаго-небудзь, то імкнуся і ў мяне атрымліваецца, а калі не хачу, то ніхто не прымусіць мяне зрабіць гэта. Гэтак жа і ў духоўным жыцці. Хачу я ўдзельнічаць у святой Імшы, або прыходжу проста адседзецца? Тое ж датычыцца штодзённай малітвы, посту, барацьбы з грахом. Бо часта на кожнай споведзі мы паўтараем адны і тыя ж грахі, - канстатаваў кс. Павел.

Агульная тэма духоўных практыкаванняў - навяртанне да Бога. А падтэмамі з'яўляюцца споведзь, малітва і практычнае навяртанне. На бліжэйшы дзень святар даў гомельскім парафіянам хатняе заданне: задумацца і шчыра адказаць самому сабе на пытанне: «Калі я памру гэтай ноччу, ці возьме мяне Гасподзь на Неба?»

Last modified onНядзеля, 07 Красавік 2019 18:31
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць