Фотазона, аквагрым, падарункі: фестываль «Мова дзяцей» пройдзе ў Гомелі
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Фестываль беларускамоўнай адукацыі адбудзецца ўжо ў трэці раз
Фестываль для дзяцей ад Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і гуртка “Мова дзяцей” пройдзе ў Гомелі 18 траўня. Запрашаюцца да ўдзелу дзеці ад 3 да 12 год разам з бацькамі, паведамілі Katolik.life арганізатары.
У праграме фестываля спевы, гульні, танцы, фотазона, народныя строі, аквагрым з беларускімі сімваламі, падарункі, дошкі Мантэсоры для самых маленькіх, розныя цікавосткі і сюрпрызы.
Пачатак а 12.00, мерапрыемства будзе доўжыцца да 14.00 па адрасе пр-т Леніна, 10 (4 паверх), к. 409. Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 29 908-91-62 (Алеся).
Заняткі “Мова дзяцей” распачаліся ў Гомелі у 2016 годзе, праведзена больш за 200 заняткаў, за гэты час праз гурток прайшлі больш за 150 навучэнцаў. Навучанне вылучаецца незвычайнымі творчымі метадычнымі падыходамі, дзе дзеці ў групах розных узростаў у гульнявой форме вывучаюць беларускую мову.
Media
Related items
-
Новы трэнд: яшчэ адзін блогер прадставіўся святаром. Гэтым разам – у Беларусі
-
Дзеля хайпу расіянін прадставіўся каталіцкім святаром – многія паверылі
-
Ці будзе так у Курапатах? Беларус паказаў, як цяпер выглядае комплекс у Катыні
-
Каталіцкія біскупы пракаментавалі ўдар па Кіева-Пячэрскай лаўры
-
Чаму ў Беларусі мала святароў і жадаючых імі стаць – меркаванні вернікаў