Фотафакт: У Гомелі працягваецца будаўніцтва другога ў горадзе касцёла
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Храм узводзіцца толькі на ахвяраванні-патрэбна дапамога
На скрыжаванні Рэчыцкага праспекта і вуліцы Аб'язной у Гомелі працягваецца будаўніцтва другога ў горадзе касцёла. Нагадаем, на месцы будаўніцтва ўжо функцыянуе капліца парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэта адроджаная біскупам Казімірам Велікасельцам парафія - замест зачыненай у 1940 годзе савецкай уладай (тады касцёл размяшчаўся ў раёне цяперашняй плошчы Леніна - яго ўзарвалі камуністы).
Зараз вядзецца ўзвядзенне сцен будучага храма. Плануецца, што ў новым касцёле ўсталююць першы ў Гомелі класічны арган. Работы ідуць не такімі тэмпамі, як хацелася б, - адзначым, што храм будуецца выключна на добраахвотныя ахвяраванні. У апошні час з-за пандэміі каронавірусу і эканамічных праблем фінансаванне атрымоўваецца збіраць з вялікай цяжкасцю. Таму парафіяне звяртаюцца з просьбай да ўсіх неабыякавых людзей добрай волі з просьбай дапамагчы ў аплаце будаўнічых працаў. Важны ўнёсак кожнага, а таго, хто добраахвотна дае, любіць Бог, нагадваюць парафіяне.
Рэквізіты для ахвяраванняў у беларускіх рублях:
Религиозная община «Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии г. Гомеля»
р/с BY90 BAPB 3015 2762 4001 3000 0000
БИК BAPBBY2X ОАО «Белагропромбанк»
г.Минск УНН 401159166
Media
Related items
-
Папа Рымскі з лякарні патэлефанаваў Пуціну – каб выратаваць людзей у невялікім горадзе
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле