Студэнцкі сквер каля касцёла добраўпарадкоўваюць і ствараюць Алею герояў - ФОТА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Новая алея будзе складацца з 41 помніка ў гонар герояў Савецкага Саюза, якія прымалі ўдзел у вызваленні Гомеля.
Пасля маштабных работ па замене цеплатрасы ў Студэнцкім скверы Гомеля, калі тут - на месцы старадаўніх могілак - з-пад зямлі паднялі многія астанкі, пачалося добраўпарадкаванне тэрыторыі. Пешаходныя дарожкі выкладваюць пліткай, высаджваюць газоны, ставяць ліхтары, а прама каля рыма-каталіцкай царквы ствараюць Алею герояў.
Новая алея будзе складацца з 41 помніка ў гонар герояў Савецкага Саюза, якія прымалі ўдзел у вызваленні Гомеля. А бетонныя калоны, злучаныя аркай, стануць часткай мемарыяла воінам, што загінулі пры вызваленні Гомеля. У цэнтры алеі, на месцы братняга пахавання воінаў і партызан, удзельнікаў абароны Гомеля ў 1941-м і вызвалення горада ў 1943-м, усталююць тую ж скульптуру салдата, якая стаяла тут раней - зараз яна на рэстаўрацыі. Па абодвум бакам скульптуры размесцяць 50 медальёнаў з імёнамі і фотаздымкамі воінаў-вызваліцеляў.
Усе работы плануецца завяршыць да 3 ліпеня - Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Related items
-
Пытанні каталіцкаму святару задала аўдыторыя Threads. Адно аказалася моўным
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа
-
У буйным горадзе Расіі знеслі каталіцкую капліцу і адправілі яе дэталі на фронт
-
Дапусціць вернікаў да Чырвонага касцёла заклікаў яго былы пробашч у адкрытым звароце