У гомельскім касцёле пачынаюцца Адвэнтовыя духоўныя практыкаванні
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
17 снежня каталікі пяройдуць у другую палову Адвэнту. Таму ў гомельскай парафіі ў нядзелю пачынаюцца традыцыйныя духоўныя практыкаванні. Весці іх будзе айцец Віталь з ордэна Капуцынаў.
Другая частка Адвэнту набліжае нас да Раства Хрыстовага, і рэкалекцыі стануць дапамогай для больш канкрэтнай падрыхтоўкі да гэтай падзеі. Дарэчы, нагадаем, што выкананы Адвэнт вернікі перажываюць не толькі на Раство, але і ў кожнай Эўхарыстыі. Бо Гасподзь ужо прыйшоў і ёсць з намі.
Да ўдзелу ў духоўных практыкаваннях запрашаюцца ўсе, у тым ліку і тыя, хто даўно не быў у храме і хто хацеў бы вярнуцца на шлях да Госпада. Адвэнт - спрыяльны час для таго, каб пасля блуканняў па сваіх шляхах прыйсці ўбогімі, як пастушкі, да Ісуса. Гасподзь любіць і чакае кожнага!
У Гомель айцец Віталь прыедзе ўпершыню, ён - новы пробашч слонімскага касцёла. 16 снежня святар правядзе рэкалекцыі падчас святой Імшы ў 9.00, 12.00 і 17.00. У панядзелак пройдуць Літургіі пакаяння ў 8.00 і 19.00. У аўторак у той жа час пройдуць заключныя практыкаванні.
Related items
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?
-
Як гучыць Бах на 100-гадовым аргане ў драўляным беларускім касцёле, паказала парафія
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
Да адкрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску засталося паўгода? Што пра гэта думаюць вернікі