BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Дзень Маці Тэрэзы адзначаюць законніцы яе ордэна ў Гомелі

Абеды для бяздомных у адзіным у Беларусі Доме міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы адновяць з канца верасня.

5 верасня каталіцкія вернікі адзначаюць дзень памяці бласлаўлёнай Маці Тэрэзы Калькуцкай - каталіцкай законніцы, заснавальніцы жаночай манаскай кангрэгацыі «Сёстры Місіянеркі Любові», якая займаецца служэннем бедным і хворым. Маці Тэрэза - лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. У 2003 годзе яна была прылічана Каталіцкай Царквой да ліку бласлаўлёных.

Адзіныя ў Беларусі прадстаўнікі ордэна Маці Тэрэзы служаць у Гомелі. Сёстры з розных краін утрымліваюць Дом міласэрнасці, у якім дапамагаюць бедным і бяздомным.

Дзень памяці Маці Тэрэзы манахіні яе ордэна ў Гомелі адзначаць удзелам у святочнай Імшы. У храм прынясуць рэліквіі Маці Тэрэзы, а законніцы раздадуць парафіянам паштоўкі з інфармацыяй аб бласлаўлёнай Тэрэзе Калькуцкай.

Святочны абед для бяздомных адбудзецца ў Доме міласэрнасці ў канцы верасня, пасля дня беатыфікацыі Маці Тэрэзы. З гэтага часу тут аднаўляюць рэгулярнае харчаванне для бедных і бяздомных.

Нагадаем, сёстры ордэна Маці Тэрэзы ўжо больш за 20 год у Гомелі займаюцца многімі справамі, за якія мала хто хацеў брацца. Дом Міласэрнасці служыць прытулкам для некалькіх хворых мужчын і жанчын, якія апынуліся на вуліцы без сродкаў да існавання. Сёстры даглядаюць за імі, лечаць, дапамагаюць кінуць піць, аднавіць дакументы і ўладкавацца на працу. Місіянеркі рыхтуюць абед для бяздомных, раздаюць прадукты і адзенне для бедных сем'яў і адзінокіх старых, працуюць з дзецьмі з малазабяспечаных і праблемных сем'яў. Парафіяне касцёла дапамагаюць у Доме міласэрнасці карміць жабракоў, прыходзячы на працу ў сталовую. Дапамагчы можа кожны: напрыклад, раздаць ежу, памыць посуд, прынесці вопратку ці абутак.

ЧЫТАЙЦЕ ПА ТЭМЕ: Першыя дзяўчыны з Беларусі шукаюць сваё пакліканне ў ордэне Маці Тэрэзы - ГІСТОРЫІ >>>

Last modified onПятніца, 05 Верасень 2014 10:47
Каментары   
+5 #1 гость 2014-09-05 11:09
А давайте насобираем тут картинки и цитаты с нашей любимой блаженной? ;-)

Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць