BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа: Валадарства Божае пашыраецца без шоў - у цішыні штодзённага крыжа

Пантыфік заклікаў вернікаў клапаціцца пра Валадарства Божае ўнутры сябе праз малітву, адарацыю, ціхае і міласэрнае служэнне.

Валадарства Божае штодзённа пашыраецца дзякуючы тым, хто дае сведчанне без вялікага “шуму”; тым, хто моліцца і з верай выконвае свае абавязкі ў сям’і, на працы, у супольнасці, да якой належыць, сказаў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане 13 лістапада 2014 г. На думку Святога Айца, Валадарства Божае можна ўбачыць у дамах, дзе, ледзьве дацягваючы да заробку, людзі не перастаюць маліцца і клапаціцца пра ўласных дзяцей, бабуль і дзядуль. Пакуты, маленькія штодзённыя жыццёвыя крыжы, звязаныя з працай, клопатам пра сям’ю і іншыя справы, з’яўляюцца часткай Божага Валадарства. Яно – ціхае, узрастае ўнутры, дзякуючы Святому Духу і адкрытасці вернікаў, - сказаў Папа. Францішак перакананы, што “Валадарства Божае – гэта не шоў”, бо там, дзе ёсць шоў, там “карыкатура” Божага Валадаства. Яго сіла аб’явіцца напрыканцы часоў, але зараз Валадаства Пана ціха існуе побач – на падабенства зерня, якое ўзрастае ў зямлі.

Пантыфік заклікаў вернікаў клапаціцца пра Валадарства Божае ўнутры сябе праз малітву, адарацыю, ціхае і міласэрнае служэнне. “Валадарства Божае – сціплае, як зерне: сціплае, але становіцца вельмі вялікім дзякуючы сіле Святога Духа. Трэба толькі дапамагаць яму ўзрастаць у нас, без гарарыстасці: дазволіць, каб Святы Дух прыйшоў, змяніў душу і вёў нас наперад у цішыні, супакоі, маўчанні, блізкасці да Бога, да іншых, адарацыі Бога і без шоў”, - звярнуў увагу папа Францішак.

radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць