Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў Мітрапаліта Філарэта з 80-годдзем
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
"З Вашым імем звязана адраджэнне Праваслаўнай Царквы ў Беларусі".
21 сакавіка адзначаецца 80-годдзе нараджэння Мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Юбіляра павіншаваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. "У гэтыя дні, калі Вы адзначаеце сваё 80-годдзе, прыміце мае сыходзячыя з глыбіні сэрца віншаванні і найлепшыя пажаданні", - піша Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
"Амаль палову свайго жыцця Вы прысвяцілі пастырскаму служэнню ў Беларусі, пачаўшы яго ў цяжкія часы ганенняў на Царкву. Тады, у апраметнай цемры атэістычнага рэжыму, на небасхіле нашай Айчыны загарэлася Бэтлеемская зорка, імя якой Філарэт. Менавіта яна прывяла цэлыя пакаленні людзей да Хрыста і праўды Евангелля", - гаворыцца ў віншаванні.
"З Вашым імем звязана адраджэнне Праваслаўнай Царквы ў Беларусі, што таксама стала стымулам для адраджэння і Каталіцкага Касцёла. Ваша адданасць Царкве, мэтанакіраванасць, укаранёная ў Хрысце надзея, нават насуперак надзеі (пар. Рым 4, 18), неймаверная працаздольнасць, адкрытасць на дыялог і супрацоўніцтва з іншымі канфесіямі і рэлігіямі, у тым ліку з Каталіцкім Касцёлам, а таксама з грамадствам, здабылі Вам усеагульную павагу", - цытуе Catholic.by.
"Сёння, у дзень Вашага 80-годдзя, дзякую Богу за тое, што на маім жыццёвым шляху паставіў Вас, мудрага пастыра і спагадлівага чалавека, - дадае Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. - Малю Найвышэйшага аб дараванні Вам добрага здароўя і шчодрасці Божых дароў для далейшага служэння Царкве Хрыстовай на хвалу Бога і дзеля збаўлення людзей на многія і святыя леты".
Related items
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Найбуйнейшая пілігрымка з Беларусі адпраўляецца ў Рым
-
Асеннія фотасесіі зрабілі беларускія манахіні