BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане заснавальніка Instagram

Кевін Сістром: «Гэта быў незабыўны момант у маім жыцці».

26 лютага 2016 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Кевіна Сістрома, заснавальніка “Instagram” – бясплатнага аплету для абмену фотаздымкамі і відэазапісамі з элементамі сацыяльнай сеткі. Амерыканскі праграміст і прадпрымальнік прыбыў у Італію для ўдзелу ў Тыдні высокай моды, які праходзіць у Мілане, і спытаў аб магчымасці сустрэцца са Святым Айцом. 

Пра свой візіт да Пантыфіка ён распавёў праз уласны акаўнт у “Instagram”, апублікаваўшы фотаздымак, на якім атрымлівае ружанец з рук Папы і падпісаўшы яго: “Сёння я меў гонар сустрэць папу Францішка. Мы размаўлялі аб моцы выяваў аб’ядноўваць людзей розных культур і моваў. Без сумніваў, гэты адзін з самых незабыўных момантаў у маім жыцці”.

“Instagram” мае каля 400 млн. карыстаўнікаў ва ўсім свеце. У красавіку 2012 г. ён быў набыты кампаніяй “Facebook”.

За апошнія два месяцы папа Францішак сустрэўся ў Ватыкане з двума іншымі прадстаўнікамі сусветнай інтэрнэт-індустрыі. 22 студзеня 2016 г. ён прыняў на аўдыенцыі кіраўніка амерыканскай карпарацыі “Apple” Цімаці Кука, а тыднем раней кіраўніка “Google” Эрыка Шміта, які пасля спаткання прызнаўся што распавёў Францішку пра сваю кнігу, напісаную разам з Джарэдам Коэнам, пра новую лічбавую эру і яе ўплыў на будучыню людзей, народаў і бізнесу.

Трэба адзначыць, што Францішак не шкадуе слоў крытыкі ў адрас буйных карпарацый, але і станоўча ацэньвае значэнне і магчымасці новых тэхналогій. У прадстаўленым 22 студзеня 2016 г. пасланні на Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі ён падкрэсліў, што развіццё камунікацыі з’яўляецца Божым дарам, аднак патрабуе ад чалавецтва вялікай адказнасці.

be.radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць