BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Касцёл заклікае беларускіх вернікаў да малітвы за хрысціянаў у Іраку

Таксама Каталіцкія Біскупы заклікаюць да далейшай малітвы за ўкраінскі народ, які працягвае барацьбу.

Каталіцкія біскупы Беларусі звярнуліся да вернікаў і ўсіх людзей добрай волі з заклікам аб малітве за хрысціян Ірака.

"Аблічча сучаснага свету ўсё больш нагадвае ўзбуранае мора. Да нас даходзіць інфармацыя пра ўсё новыя збройныя канфлікты, пра адсутнасць міру ў свеце і пра войны, у якіх гінуць сотні нявінных людзей.

Святы Айцец Францішак ужо неаднаразова выказваў заклапочанасць вельмі цяжкай сітуацыяй, якая склалася ў Іраку для хрысціян, як таксама і для многіх іншых меншасцяў, якія падвяргаюцца пераследу і вымушаны ўцякаць. Занепакоеныя сённяшняй сітуацыяй у гэтай краіне, дзе хрысціян пераследуюць, і заахвочаныя словамі Папы Францішка і яго ініцыятывамі на карысць міру ў свеце, звяртаемся да вас, браты і сёстры, з заклікам да гарачай малітвы ў інтэнцыі мірнага вырашэння нарастаючага канфлікту.

Звяртаемся да ўсіх вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і людзей добрай волі, каб найбліжэйшыя дні былі напоўнены малітвай за хрысціян, якія падвяргаюцца пераследу ў Іраку і ва ўсіх тых месцах, дзе няма ўзаемнай любові, міру і дабрыні.

Заахвочваем да далейшай малітвы за наш брацкі ўкраінскі народ, які працягвае балючае і крывавае змаганне за сваю свабоду і тэрытарыяльную незалежнасць. Няхай у нашых сем’ях, парафіях, супольнасцях не будзе недахопу ў жэстах духоўнай салідарнасці з тымі, якія церпяць пераслед за справядлівасць (пар. Мц 5, 10).

Верым, што малітва, якая ўзносіцца нястомна да Бога, паспрыяе суцішэнню напружанасці і непарадкаў у Іраку, а таксама перад абліччам крыўды і несправядлівасці, умацуе і з’яднае ў салідарным дзеянні".

Каталіцкія Біскупы Беларусі

Мінск, 13 жніўня 2014 г.,
catholic.by

Last modified onПятніца, 15 Жнівень 2014 15:50
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць