Экс-прэзідэнт Паўднёвай Карэі перажыў пяць выкраданняў, два смяротныя прысуды, але перамог з Хрыстом
- Written by перевод Алины Приходько
- Published in Гісторыі навяртанняў
- Add new comment
Кім Дэ Чжун шмат гадоў быў апазіцыянерам і дамагаўся дэмакратызацыі краіны.
На працягу больш чым 40 гадоў ён быў вядучым апазіцыянерам Паўднёвай Карэі. Ён перажыў пяць выкраданняў, шматкроць знаходзіўся ў турме, двойчы быў высланы з краіны і двойчы прыгавораны да смяротнага пакарання. Першы раз быў асуджаны на смерць падчас Карэйскай вайны, калі быў схоплены камуністамі. Аднак яму ўдалося збегчы з турмы, у якой яго трымалі.
Хрост прыняў у 1956 годзе, калі яму споўніўся 31 год. Ён свядома абраў імя англійскага пакутніка, а на сённяшні дзень і заступніка палітыкаў, святога Томаса Мора. З сярэдзіны 50-х гг. ХХ стагоддзя Кім Дэ Чжун быў рашучым праціўнікам пануючай у Паўднёвай Карэі карумпаванай адміністрацыі, а таксама ваеннай хунты, якая захапіла пасля яе ўладу. Дамагаўся дэмакратызацыі палітычнага жыцця.
У жніўня 1973 г. карэйскія агенты выкралі Дэ Чжуна з гатэля. Яны мелі намер пазбавіцца ад нявыгаднага суперніка. Па плане агентаў ён павінен быў загінуць у моры. Чакаючы смерці, ён мог думаць толькі пра тое, што зрабіць, каб застацца ў жывых. «У той момант Ісус Хрыстос стаяў побач са мной. Я моцна трымаўся за Яго, шчыра молячы застацца ў жывых. Некалькімі секундамі пазней чырвоны прамень святла прамігнуў скрозь маю павязку на вачах, і я пачуў аглушальны шум. Затым былі чутныя гукі самалётаў, і я пачуў некага, хто выкрыкваў маё імя».
Аказалася, што выкраданне карэйскага апазіцыянера сустрэлася з такой рашучай рэакцыяй ЗША і Японіі, што ў выніку планы па забойстве Дэ Чжуна былі разбураны, і на яго быў накладзены хатні арышт. Нягледзячы на тое, што яму было забаронена вядзенне палітычнай дзейнасці, апазіцыянер не прыпыніў сваёй дзейнасці, за што яго прысудзілі ў хуткім часе да пяці гадоў турэмнага зняволення. Грамадзянскія і палітычныя правы былі яму адноўлены ў 1979 годзе пасля смерці прэзідэнта Пака, забітага адным са сваіх дарадцаў.
Аднак яму не было дадзена занадта доўга радавацца атрыманай свабодай. Праз некалькі месяцаў ўладу ў Карэі атрымала наступная група ваенных. Пасля велізарнай хвалі студэнцкіх пратэстаў Кім Дэ Чжун зноў трапіў у турму, абвінавачаны ў змове і дзяржаўнай здрадзе. Прысудам ваеннага суда ў лістападзе 1980 году была смяротнае пакаранне. Пасля інтэрвенцыі ЗША прысуд быў зменены спачатку на пажыццёвае зняволенне, а затым на 20 гадоў турмы.
Але ўжо праз два гады пазбаўлення волі яму было дазволена эміграваць у Амерыку, дзе карэйскі палітык правёў тры гады. Затым ён вярнуўся ў Карэю, дзе ён зноў быў прыгавораны да хатняга арышту. Вяртанне апазіцыянера актывізавала дзейнасць руху, накіраванага на дэмакратызацыю краіны. Праз два гады пасля вяртання Дэ Чжун зноў атрымаў палітычныя і грамадзянскія правы, а кіраўніка краіны прымусілі да правядзення дэмакратычных прэзідэнцкіх выбараў. Дэ Чжун быў кандыдатам на месца прэзідэнта ў 1987 і 1992 гадах, але толькі толькі ў 1997 годзе яму ўдалося выйграць выбары і стаць прэзідэнтам Паўднёвай Карэі.
Яго перамога азначала першае мірнае прысвячэнне ўлады кіруючай партыі членаў апазіцыі. Дэ Чжун прыняў кіраванне ў перыяд працяглага сур'ёзнага фінансавага крызісу, і паклаў пачатак дзейнасці, накіраванай на вывядзенне краіны з эканамічнага калапсу. У сваёй палітычнай дзейнасці прэзідэнт Дэ Чжун кіраваўся хрысціянскай ідэяй прабачэння. Неўзабаве пасля прыняцця прысягі ён вызваліў з турмы двух былых прэзідэнтаў, прызнаных вінаватымі ў карупцыі. Дэ Чжун не хацеў помсты, хоць менавіта гэтыя людзі хацелі яго забіць. Акрамя гэтага ў 1980 годзе ён ужо дараваў сваіх ганіцеляў і праследавацеляў пасля таго як яго прысудзілі да смяротнага пакарання.
У лісце свайму сыну ён напісаў наступнае: «Толькі тыя сапраўды вялікадушныя і моцныя, якія здольныя дараваць і любіць. Таму будзем знаходзіцца ў малітве, просячы Божай дапамогі ў тым, каб мы мелі сілу любіць і дараваць нашым ворагам. Толькі так мы разам станем пераможцамі, якія знаходзяцца ў любові».
У духу прабачэння Дэ Чжун усталяваў кантакт з прэзідэнтам камуністычнай Паўночнай Карэі. Дзякуючы вядзенню палітыкі «сонечнага цяпла» Дэ Чжуну ўдалося сустрэцца з прэзідэнтам Паўночнай Карэі 15 чэрвеня 2000 году. Мэтай дадзенай сустрэчы было праламаць варожасць, якая доўжыцца з 1953 года, а таксама даць магчымасць пачаць мірную эвалюцыю пануючай ў паўночных суседзяў камуністычнай сістэмы. Дэ Чжуну таксама атрымалася пераканаць правадыра запрасіць у Паўночную Карэю Святога Айца Яна Паўла II.
Не гледзячы на тое, што гуманітарная дапамога прэзідэнта Паўднёвай Карэі была прынятая, а значнае фінансавае ўліванне дазволіла правесці сустрэчу на вышэйшым узроўні, гэта, на жаль, не прывяло да расколіны ў камуністычным маналіце і цывілізаванай палітыкі, якая праводзіцца паўночнакарэйскім кіраўніцтвам. Больш за тое, шмат палітычных каментатараў паказвала на тое, што за кошт фінансавай падтрымкі і пасыланні мяхоў з крупамі Кім Дэ Чжун, дапамагаючы тым жыхарам Паўночнай Карэі, якія паміралі ад голаду, ненаўмысна працягнуў жыццё схіленага да заняпаду камуністычнага рэжыму, а таксама дапамог яму ў дзеяннях, накіраваных на стварэнне ядзернай зброі.
Не залежна ад таго, што намаганні каталіцкага прэзідэнта Паўднёвай Карэі не прынеслі чаканых вынікаў, Кім Дэ Чжун за прыняцце мер, мэтай якіх было аднаўленне міру і адзінства паміж карэйскімі дзяржавамі, а таксама за дзейнасць па абароне правоў чалавека, у 2000 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. У 2003 годзе ў каталіцкага прэзідэнта Паўднёвай Карэі быў скончаны тэрмін паўнамоцтваў, і ён перайшоў у гісторыю як сімвал паўднёвакарэйскай дэмакратыі. Гэтага прэзідэнта дагэтуль называюць «Нэльсанам Мандэла Азіі».
Падчас сваёй сустрэчы са Святым Айцом Янам Паўлам II ў 2000 годзе Кім Дэ Чжун падкрэсліў, што каталіцкая царква, якая нарадзілася ў Карэі ў XVIII стагоддзі і мужна вытрымала шматлікія пераследы, сёння з'яўляецца соллю і святлом карэйскага грамадства. Паўднёвакарэйскі прэзідэнт сказаў наступнае: «Карэйская каталіцкая царква адыграла ключавую ролю ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў часы аўтарытарных праўленняў. Яна ўзначальвала намаганні па абароне правоў бедных людзей, а таксама ўдзельнічала ў прымірэнні і мірным аб'яднанні. У 1997 годзе, калі ўвесь карэйскі народ пакутаваў ад правалу, звязанага з крызісам замежных валют, царква дала нам мужнасць, упэўненасць і надзею. Я веру, што карэйская каталіцкая царква стане важным падмуркам міру і развіцця карэйскага грамадства».
Вера ў жыцці Дэ Чжуна заўсёды адыгрывала важную ролю. Каталіцкі прэзідэнт Паўднёвай Карэі ніколі не саромеўся сваёй веры. Менавіта яна давала яму сілы выжыць у перыяды пераследаў і надзею на прыход лепшых часоў для яго краіны. Ён праводзіў у малітве бяссонныя ночы ў турме, молячы Бога аб тым, каб ён накіроўваў яго жыццё. «Аднойчы ноччу падчас малітвы я пачуў голас, які казаў мне: «Будзь толькі поўным веры, і будзеш жыць». Тады я прыняў рашэнне жыць толькі згодна з воляй Божай».
Такое сведчанне даў прэзідэнт Кім Дэ Чжун разам з 500 католікамі ў гадавіну свайго хросту. «Сваю палітычную дзейнасць Кім Дэ Чжун ўспрымаў як служэнне людзям, якое не ўхіляецца ад прыняцця на сябе пакут. «Несці крыж - значыць змагацца супраць ўціскаючых структур, так як рабіў гэта Езус».
Людзі, якія добра ведалі былога прэзідэнта Паўднёвай Карэі, сведчаць аб тым, што яго ўдзел у нядзельнай святой імшы ў парафіі Sejong Ro ў Сеуле не быў толькі фармальнасцю, але неабходнасцю і жаданнем сэрца, а сам Дэ Чжун, ведучы сваю палітыку згодна з вызнаннем веры, стаў сапраўдным сведкам Хрыста.
Related items
- Папа Францішак абмеркаваў з Зяленскім пытанне вяртання палонных
- Наймалодшы змяніў найстарэйшага. Біскуп Велікаселец застаецца ў Гомелі
- Апублікавана відэа прэзентацыі альбому на вершы святой Тэрэзы – унікальнага праекта беларусаў
- «Не зброя, але Марыя прывяла да перамогі». Чаму католікі моляцца Ружанцам менавіта ў кастрычніку?
- Упершыню ў Мінску можа з'явіцца «Нэакатэхуменальны шлях»