BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Крывавы гангстэр паміраў і маліў аб хросце

Ён быў непрадказальным і не прызнаваў ніякіх правілаў, удзельнічаў у крывавых мафіёзных разборках і войнах.

Дутч Шульц быў бандытам - адным з самых крутых гангстэраў ў крымінальнай гісторыі Злучаных Штатаў Амерыкі. Ён жыў у 20-х гадах ХХ стагоддзя. Быў вядомы як грубы і жорсткі чалавек. Ён быў непрадказальным і не прызнаваў ніякіх правілаў. Удзельнічаў у крывавых мафіёзных разборках і войнах, подчас якіх гінулі выпадковыя мінакі. Па яго загаду забівалі людзей, якія спрабавалі канфліктаваць з ім. Пагаворвалі, што ён гатовы быў дараваць чалавеку, які б згвалціў яго жонку, але ў той жа час ён быў гатовы забіць кожнага, хто скраў бы ў яго хоць даляр. Відаць, ён сам асабіста забіў Бо Вайнберга - члена мафіі, якога падазраваў у здрадзе і здачы яго ў рукі пракуратуры.

На самой справе яго звалі Артур Сымон Флегенгеймер (1902-1935 гг.), а яго бацькі былі нямецкімі габрэямі, якія ў ХХ стагоддзі эмігравалі ў ЗША. Ён нарадзіўся ў Нью-Ёркскім Бронксе і ўжо з юнацтва стаў на злачынную дарогу. У 17-гадовым узросце ён атрымаў свой першы і апошні прысуд. Ён быў асуджаны за ўзлом жылля. Затым, дзякуючы падтрымцы самых лепшых адвакатаў, яму ўдавалася выходзіць сухім з вады з самых цяжкіх працэсаў, якія - так як у выпадку добра вядомага амерыканскага гангстара Аль Капоне - галоўным чынам, тычыліся падатковых злачынстваў.

Падчас сухога закона ў ЗША Дутч Шульц зарабляў алкагольнымі напоямі. Дзякуючы ўгаворам, падвохам і забойствам ён хутка падымаўся па кар'ернай лесвіцы гангстара, стаўшы шэфам велізарнай шайкі, піўным босам, стваральнікам вялікай піўной імперыі. Пазней галоўнай крыніцай яго прыбыткаў сталі грашовыя латарэі ў Гарлеме. Ён разбагацеў дзякуючы махлярствам і падману, маніпуляцыям на латарэі, у чым яму дапамагаў геніяльны матэматык «Аббадабба» Берман.

Сіла Флегенгеймера ўзрасла настолькі , што ў 1929 году найважнейшы мафіёзі таго часу Лакі Лучана запрасіў яго на канферэнцыю ў Атлантык Сіці, падчас якой вёў дыскусію на тэму сумеснай працы паміж хеўрамі і стварэння крымінальных структур, якія ахопліваюць усю тэрыторыю ЗША.

Дутч Шульц ў пачатку, як і хацела яго маці, спавядаў юдаізм, аднак праз некаторы час ён прыняў пратэстантызм. Быў жанаты.

Канец жыцця Шульца прыйшоў тады, калі ён вырашыў забіць надыходзячага яму на пяткі федэральнага пракурора Томаса Эдмунда Дзьюі. Тады Шульц папрасіў злачынны сіндыкат, які дае дазвол на забойства пракурора, а калі не атрымаў тое, што хацеў, вырашыў дзейнічаць самастойна. Аднак яго намер не спадабаўся многім мафіёзі, якія, імкнучыся не пагоршыць сваіх адносін з паліцыяй і пракуратурай, усе разам пастанавілі забіць Дутча. Ноччу 23 кастрычніка 1935 году да аднаго з бараў горада Ньюарк, штат Нью-Джэрсі, дзе Дутч быў са сваімі трыма кампаньёнамі, пад'ехала машына, з якой выйшлі два наёмных забойцы з вядомай арганізацыі «Murder Inc» («Карпарацыя забойстваў»). Пачалася перастрэлка. Дутчу Шульцу куля трапіла ў грудную клетку і нанесла смяротнае раненне. Гангстара і яго цяжкапараненых кампаньёнаў прывезлі ў мясцовую бальніцу ў Ньюарк.

Знаходзячыся ў бальніцы пасля аперацыі і паміраючы ад смяротнай раны, Шульц маліў аб тым, каб да яго запрасілі каталіцкага святара. Абсалютна усведамляючы тое, што ён робіць, папрасіў хросту. Ён хацеў памерці як каталік. Святар выканаў яго апошняе жаданне. Такім чынам, адзін з самых крывавых гангстэраў перад самай смерцю прыняў каталіцтва. Пасля хрышчэння Шульцу быў удзелены сакрамэнт намашчэння хворых. 24 кастрычніка прыкладна ў 14.00 гангстэр пачаў губляць прытомнасць, а ў 18.00 запаў у кому і вельмі хутка памёр.

Амерыканскі бандыт паводзіў сябе як уцякач, які хоча забяспечыць сабе перамогу ў жорсткай гонцы. Ці на самой справе яго навяртанне было шчырым, і ці атрымалася яму пазбегнуць вечнага асуджэння? Не нам пра гэта меркаваць. Пра гэта ведае толькі Бог...

Last modified onСубота, 07 Снежань 2013 10:07
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць