BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Палітык стаў каталіком пасля духоўных разважанняў

Тоні Блэр, выконваючы абавязкі прэм'ера Вялікабрытаніі з 1997 па 2007 гады, юрыст, выпускнік Оксфардскага універсітэта і лідэр Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі з дзяцінства быў англіканцам. Аднак ягоная жонка Шэры Бут і іх чацвёра дзяцей былі каталікамі. З кожным годам Тоні Блэр ўсё часцей наведваў разам са сваёй сям'ёй каталіцкія храмы. Больш за тое, многія гады разам з імі прымаў Камунію. І ў 1996 годзе было неабходна ўмяшанне тагачаснага Вестмінстэрскага арцыбіскупа для таго, каб растлумачыць Тоні Блэру: ён як англіканец не мае права прымаць Цела Хрыстова ў каталіцкім храме.

Рэлігія іграла важную ролю для Тоні Блэра, нягледзячы на тое, што ён заўсёды заяўляў журналістам, што гэта ягоная асабістая справа. Менавіта жаданне зрабіць свет лепшым, у чым яшчэ да пачатку вучобы яго пераконваў аўстралійскі святар Пітэр Томсан, садзейнічала развіццю цікавасці да сферы палітыкі. Ён заўсёды ацэньваў свет катэгорыямі дабра і зла, а тэалогія цікавіла яго больш, чым палітыка. Пытанні прыроды рэлігіі таксама ляжалі ў аснове яго рашэння аб ўзброеным умяшанні ў Ірак.

Канчаткова Тоні Блэр прыняў каталіцтва пасля катэхетычнага курсу, а таксама адразу пасля заканчэння сваёй палітычнай кар'еры. Гэта адбылося напярэдадні Калядаў 2007 года, у пятніцу 21 снежня. На той момант яму было 54 гады. Ва ўлонне каталіцкай царквы ў сваёй асабістай капліцы яго прыняў новы Вестмінстэрскі арцыбіскуп, прымас Англіі і Уэльса, кардынал Кормак Мэрфі-О'Конар (Cormac Murphy-O'Connor). Спадзяемся, што прыняцце каталіцтва Тоні Блэрам не з'яўляецца толькі своеасаблівай этыкеткай (неабходна адзначыць, што Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, з якім Блэр сустракаўся 23 чэрвеня 2007 года, а так жа папскія дарадцы падвяргалі крытыцы многія яго палітычныя крокі).

Былы англійскі прэм'ер, безумоўна, на сённяшні дзень цалкам згодны з вучэннем Царквы супраць абортаў, легалізацыі гомасэксуальных шлюбаў і г.д. Калі б не існавала дадзеных фактаў, то прыняцце каталіцызму Блэрам, якое адбылося, як сцвярджае прэс-сакратар Апостальскай Сталіцы, кс. Федэрыка Ламбардыі, пасля «працяглых і глыбокіх духоўных разважанняў», было б толькі фармальным актам, які не мае на самай справе адлюстравання духоўнай рэчаіснасці.

Варта адзначыць, што дзякуючы пэўнаму адзінству з Папам і Апостальскай Сталіцай, прыняць каталіцтва выказалі жаданне каля 400 тысяч англіканцаў, аб'яднаных у Традыцыйнай Англіканскай супольнасці.

Last modified onПанядзелак, 17 Верасень 2012 19:13
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць