BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Няверуючая феміністка прыняла каталіцтва

Амерыканская інтэлектуалістка Элізабэт Фокс-Геновес (1941-2007) прафесар гісторыі, перадавая амерыканская феміністка, заснавальніца і дырэктар Вышэйшага Інстытута для Жанчын ва Ўніверсітэце Эморы ў Атланце (штат Джорджыя) вырасла як няверуючая, якая падчас навучання ва універсітэце стала атэісткай і леваліберальнай феміністкай. Яе светапогляд фармаваўся за кошт філасофіі матэрыялізму.

З цягам часу з нарастаючым непакоем яна назірала за зменамі ў грамадстве, якія ўваходзяць у сучасны постмадэрнісцкі свет. Усё больш яе цікавілі пытанні маральнасці, дабра і зла. Элізабэт бачыла цяжкасці, якія ўзнікаюць з-за адабрэння маральнага рэлятывізму і недахопу агульных маральных стандартаў. Яна прыйшла да высновы, што выкарыстанне ўласнага «маральнага компаса» кожнага чалавека раней ці пазней прывядзе да канфлікту маральнасці іншых, што ў выніку скончыцца якой-небудзь формай гвалту.

Яна ўсё больш аддалялася ад радыкальнага леваліберальнага фемінізму. У выніку Элізабэт стала прытрымлівацца кансерватыўных поглядаў, лічачы, што сучасныя феміністкі перасталі займацца справамі, якія на самой справе цікавяць жанчын. Свае перакананні яна выказала ва ўласных публікацыях такіх як: «Woman and the Future of Family», «Feminism is Not the Story of My Life: How Today's Feminists Elite Has Lost Touch with the Real Concerns of Woman», «Marriage On Trail: In Defense Of an Endangered Institution ».

У 90-х гадах ХХ стагоддзя Элізабэт смела выступала ў абарону традыцыйнага шлюбу, сям'і і мацярынства, а таксама супраць абортаў і эўтаназіі. Ён усё больш захаплялася катэгарычнай пазіцыяй Святога Айца Яна Паўла II па гэтых пытаннях, а таксама ягонымі заявамі на тэму годнасці і місіі жанчын, і ў той жа час усе больш раздражнялася ад ганарыстасці і эгаізму, якімі характарызаваліся прафесары і студэнты яе навучальнай установы, а таксама феміністкі.

Вынікам перамены поглядаў Элізабэт з'яўлялася нарастаючая цікавасць да каталіцкага Касцёла, вышэйшай кропкай якой было прыняцце каталіцтва. У нядзелю, калі яна прыняла гэтае рашэнне, Элізабэт Фокс-Геновес разам з яе няверуючым мужам, глыбока веруючым сябрам-каталіком і сваёй былой студэнткай адправіліся на Набажэнства ў кафедральны сабор Хрыста Валадара ў Атланце. Велізарнае ўражанне ў святыні на яе зрабіла фігура, якая ўяўляе ўкрыжаванага Хрыста.

Пасля ўсіх неабходных падрыхтовак - грунтоўнага вывучэння катэхізіса і чытання рэкамендуемых публікацый, прысвечаных тэме каталіцкай веры, частага наведвання набажэнстваў, а таксама атрыманых ведаў і малітваў - у снежні 1995 года Элізабэт Фокс-Геновес была прынята ў каталіцкую Царкву. Разам з жонкай ва ўлонне Касцёла вярнуўся яе муж, які з'яўляўся каталіком ад нараджэння, былы марксіст, гісторык Eugene D. Genovese (Яўген Д.Геновес), спецыяліст па гісторыі рабаўладання ў ЗША.

У сведчанні Элізабэт Фокс-Геновес, апублікаваным у каталіцкім штомесячным часопісе «First Things», сказана, што вырашальным момантам у яе навяртанні было раптоўнае і нечаканае ўсведамленне таго, што Ісус памёр за яе грахі, і зруйнавальная канстатацыя таго, што яна не заслугоўвае такой ахвяры. Паступова яна прыняла той факт, што Бог зрабіў гэта з любові, што ён любіць кожнага чалавека, а гэтая любоў, як вера, з'яўляецца Яго дарам. Яна таксама зразумела: веды аб тым, што Бог любіць кожнага з нас, накладвае новыя абавязкі на кожнага. Адным з галоўных абавязкаў з'яўляецца любоў да бліжняга, для якога адзінай прычынай павінна паслужыць само Божае патрабаванне; неасуджальная, безумоўная любоў да бліжняга, прыкладам якой з'яўляецца Божая любоў у дачыненні да нас - любоў, накіраваная нават да тых з нас, якія менш за ўсё гэтага заслугоўваюць.

Пасля свайго навяртання Фокс-Геновес вяла дзейнасць у розных каталіцкіх арганізацыях, напрыклад, у Аб'яднанні Каталіцкіх Навукоўцаў, Catholic Education Resource Center. Падкрэслівала ролю веры ў публічным жыцці, паказвала на важнасць самаахвяравання ў жыцці жанчыны, значэнне міласэрнасці і служэння, ахвяравання самога сябе, а таксама выступала супраць тых тэндэнцый, мэтай якіх было павелічэнне ролі жанчыны ў Царкве.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць