«Закахалася ў семінарыста. Што рабіць?»
- Written by Katolik.life
- Published in Размовы са святаром
- Add new comment
Адказвае малады святар, які сам нядаўна быў семінарыстам.
На адным з расійскіх каталіцкіх паблікаў з'явілася паведамленне ад дзяўчыны, якое выклікала гарачыя дыскусіі. «Вельмі няпростая сітуацыя. Закахалася ў семінарыста-католіка. Я разумею, што чалавек ідзе да сваёй мэты, свайго паклікання, і яму не варта перашкаджаць, але гэта аказалася цяжкім, на жаль. Нават не ведаю як сябе паводзіць. Семінарысты, апранутыя ў сутаны, ужо даюць абет цэлібату? Не хачу нікога дыскрэдытаваць ці нешта падобнае, проста хочацца падтрымкі. Дапамажыце парадай. Дзякуй!»
Многія сталі даваць парады. Хтосьці асуджае дзяўчыну, некаторыя пішуць, што трэба пакінуць юнака ў спакоі і не перашкаджаць яму ісці па выбраным шляху, на які паклікаў Бог. Іншыя раяць дамагацца ўвагі хлопца і заваёўваць яго каханне - і тады праверыць, ці слушны шлях ён выбраў для свайго жыцця...
Нагадаем, у Каталіцкай царкве духоўныя асобы даюць абет цэлібату, каб цалкам служыць Богу. Гэтае абяцанне прыносіцца непасрэдна перад пасвячэннем. Да шлюбу і па-за ім Царква таксама заклікае захоўваць чысціню, каб не разбураць сваё шчасце. Але вядомыя выпадкі, калі клерыкі і нават ужо сталыя святары зыходзяць са свайго шляху з-за кахання да жанчыны.
Дылема ў такіх выпадках вырашаецца проста, распавядае Katolik.life малады святар Андрэй Багдановіч, які сам зусім нядаўна быў семінарыстам.
- Калі закахалася ў семінарыста (манаха, святара), то як закахаецца, так і раскахаецца. Закаханасць - часовая з'ява, і такое захапленне правяраецца часам. Калі ж час паказвае, што гэта не закаханасць, а ўласна каханне, важна нагадаць сабе некалькі момантаў. Каханне - гэта не карыстанне і не валоданне, як бы нам ні спрабавалі прывіць супрацьлеглае мысленне.
Сапраўднае каханне прадугледжвае жаданне дабра для таго, каго кахаеш.
Калі каханы чалавек рэалізуе сваё пакліканне і сваё шчасце ў поўным служэнні Богу праз святарства (ці іншае), то варта ўлічваць, што дабром для яго можа быць менавіта гэты шлях, які ён абірае свабодна і добраахвотна.
- У такім выпадку ён можа і ведаць пра тваё каханне, але каб б яно праяўлялася перш за ўсё ў пошуку дабра для яго. Маліся за яго, давярай яго Богу, кахай, калі ўжо кахаеш, але не імкніся усімі сіламі і сродкамі завалодаць ім, паколькі гэта ўжо не каханне, а жудасная памылка, - тлумачыць кс. Андрэй. - Гэта запал, гэта жаданне, гэта дзіцячае «хачу-хачу», гэта эгаізм, тыранія і да т.п. і г.д. І ў гэтым выпадку варта падумаць пра прычыны нашых жаданняў, а разабраўшыся з імі - вырашыць разумна, што рабіць далей.
Media
Related items
-
З мэрам і канцэртам: як у Брэсце сустракалі пасла Ватыкана
-
Пяцідзесятніца: што трэба ведаць аб дарах і пладах Духа Святога
-
Першы вынік судоў над святарамі на Віцебшчыне: 15 сутак арышту
-
Дата сумная і радасная: 8 месяцаў, як Чырвоны касцёл зачынены, і 49 год святарскага пасвячэння пробашча
-
«За імі прыехалі адначасова». Адразу траіх святароў затрымалі ў Віцебскай вобласці