RUS
†Бог любит тебя таким, какой ты есть! †Христос добровольно пошел на крест за твои грехи †Смерть побеждена! †Самый прямой путь к спасению - не осуждай! †Иисус ищет и ждет тебя! †Христос воскрес! †Дьявол не может сделать ад привлекательным, поэтому он делает привлекательной дорогу туда

90-летие Пинской епархии отметит Католическая церковь

Торжества пройдут в Пинске 27-28 октября - ПРОГРАММА + СПРАВКА.

27-28 октября в Пинске пройдут торжества по случаю 90-летия Пинской епархии и 145-летия рождения ее первого пастыря - Слуги Божьего епископа Зигмунда Лозинского. Пинская епархия была создана 28 октября 1925 г. апостольской буллой «Vixdum Poloniae unitas».

Первым епископом новообразованной Пинской епархии был назначен о. Зигмунд Лозинский (родился 5 июня 1870 года, руководил епархией 7 лет, умер в 1932 г., похоронен в крипте кафедрального собора в Пинске). Епархия фактически существовала до 1939 г., формально - до 1946 г. (года смерти епископа Казимира Букраба).

Руководили епархией епископы Зигмунд Лозинский (1925-32) и Казимир Букраба (1932-46). В 1991 году Пинская епархия была восстановлена в пределах Брестской и Гомельской областей и ее апостольским администратором был назначен о. Казимир Свёнтэк. Сейчас епархию возглавляет еп. Антоний Демьянко. Читайте также: Епископ к 90-летию Пинской епархии: большая роль мирян.

Праграма урачыстасцяў:

27 кастрычніка:

  • 17.00 – урачыстая святая Імша з асвячэннем касцёла св. Бэнэдыкта ў новым мікрараёне Пінска (вул. Я. Янiшчыц, 1Б)

28 кастрычніка:

  • 9.00 - 10.00 – канферэнцыя, прысвечаная гісторыі Пінскай дыяцэзіі (Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя, вул. Леніна, 16)
  • 10.30 - урачыстая святая Імша (катэдральны касцёл, вул. Леніна, 18)

Catholic.by

Пінская дыяцэзія: гісторыя і сучаснасць

Заходняе хрысціянства на землях сучаснай Беларусі пачало распаўсюджвацца яшчэ ў ІХ ст. Прычым яно выступала не толькі ва ўсходняй (візантыйскай) форме, але і ў заходняй. У 1009 г. “на сумежжы Літвы і Русі”, г. зн. недзе на паўднёвым захадзе Беларусі, прапаведваў нямецкі біскуп св. Бруна Баніфацый з Кверфурта. Св. Бруна і некалькі яго памочнікаў загінулі мучаніцкай смерцю ад рук язычнікаў. Прыкладна ў той самы час (паміж 1008 і 1013 гг.) тураўскі князь Святаполк ажаніўся з дачкою польскага князя (будучага караля) Баляслава Храбрага. Разам з маладой князёўнай у Тураў прыбылі святары лацінскага абраду на чале з біскупам Рэйнбернам. Было заснавана першае біскупства.

Крыніцы сведчаць, што Рэйнберн не толькі выконваў функцыю духоўнага кіраўніка маладой князёўны, але і актыўна прапаведваў каталіцкую веру сярод насельніцтва. Місіянерская справа, аднак, хутка спынілася па прычыне неспрыяльнай палітычнай сітуацыі і перашкодаў з боку Кіеўскага князя Уладзіміра. У сярэдзіне ХІІІ ст. другім значным цэнтрам каталіцтва стаў Навагрудак – першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага. Мы бярэм яго пад увагу, паколькі Навагрудчына ў 1920-30-х гг. уваходзіла ў склад Пінскай дыяцэзіі. У 1251 г. першы навагрудскі князь Міндоўг выправіў у Рым афіцыйнае і адмысловае пасольства. Яно было надзвычай плённым: Папа Інацэнт ІV прыняў усе землі Міндоўга і яго з сям'ёю пад абарону і юрысдыкцыю Апостальскай Сталіцы.

У 1253 г. па благаслаўленні таго ж Папы князь быў каранаваны Кульмскім (Хэлмінскім) біскупам Генрыкам. На Наваградскіх землях было заснавана біскупства. У 1260 г. Міндоўг адрокся ад каталіцкай веры і страціў правы на каралеўскі тытул.

Распаўсюджванне каталіцкай веры ў Беларусі больш актыўна вялося з канца ХІV ст. Напрыканцы ХV ст. налічвалася ўжо каля 150 парафій. Пашыралася колькасць кляштараў. Самы першы кляштар з’явіўся ў 1396 г. у Пінску. Яго заснавалі францысканцы. У сярэдзіне ХVІІ стагоддзя на тэрыторыі паміж Пінскам і Янавам Палескім ( Іванава) прапаведваў святы Андрэй Баболя, езуіт. Ён загінуў ад рук казакаў 16 мая 1657 г. Св. Андрэй Баболя з’яўляецца апекуном Пінскай дыяцэзіі.

На тэрыторыі, якая сёння ўваходзіць у яе склад, розныя манаскія супольнасці вялі актыўную місіянерскую дзейнасць. Акрамя кляштароў такіх вядомых ордэнаў, як дамініканцы, езуіты, бенедыктынцы, кармеліты, тут быў адзіны ў Беларусі кляштар ордэну картузіянцаў у Бярозе (1689 г) і кляштар барталамітаў у Пінску (1695 г.). Утварэнне Пінскай дыяцэзіі адбылося у першай палове XX стагоддзя. Папа Пій XI на падставе булы “Vixdum Poloniae unitas ” ад 28 кастрычніка 1925 г. рэаргнізаваў адміністрацыйныя адзінкі Каталіцкага Касцёла. Змяніліся межы некаторых дыяцэзій і ўзніклі новыя, а сярод іх - Пінская.

Першым ардынарыем Пінскай дыяцэзіі стаў Слуга Божы біскуп Зыгмунт Лазінскі (1870 - 1932). За некалькі тыдняў да заснавання дыяцэзіі ён пераехаў з Навагрудка на сталае месца жыхарства у Пінск. Пастыра радасна сустрэла вялікая колькасць гараджан, прычым не толькі хрысціянскага веравызнання. Са сваей першай прамовай да усіх дыяцэзіянаў біскуп З. Лазінскі звярнуўся каля брамы касцёла езуітаў. Яго разам з супрацоўнікамі чакала нялёгкая праца па аднауленні рэлігійнага жыцця на Пaлecci. У 1925 г. былі ўтворана дыяцэзіяльная курыя. З 1926 г. пачалася дзейнасць дыяцэзіяльнай друкарні і Дыяцэзіяльнага Інстытуту каталіцкай акцыі. 1 мая 1927 г. была створана катэдральная капітула. Асаблівае месца ў гісторыі Пінскай дыяцэзіі займае Духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага. Яна пачала дзейнічаць 12 верасня 1925 г. у мурах былога францысканскага кляштара ў Пінску. Сярод яе выпускнікоў такія славутыя асобы, як мучанік Другой сусветнай вайны кс. Мечыслаў Багаткевіч, Слуга Божы кс. Аляксандр Зянкевіч, кардынал Казімір Свёнтак, біскуп Драгічынскі Уладзіслаў Ендрушук, прафесар Акадэміі каталіцкай тэалогіі ў Варшаве ксёндз-пралат Уладзіслаў Гладоўскі, святары Гжэгаж Каласоўскі, Станіслаў Лазар, Ежы Росяк, Станіслаў Рыжка і інш.

Пасля вайны тэрыторыя Пінскай дыяцэзіі амаль цалкам ўвайшла ў склад БССР. Тая частка, што засталася ў межах Польшчы, узначальвалася апостальскім адміністратарам з рэзідэнцыяй у Драгічыне-над-Бугам. Функцыю адміністратараў выконвалі ксёндз-інфулат Міхал Кшывіцкі (1950 – 1967) і ксёндз біскуп Уладзіслаў Ендрушук (1967 – 1991). У самой жа Беларусі ад 31 снежня 1946 г. і да красавіка 1980 г. генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі быў кс. Вацлаў Пянткоўскі. Пад яго кіраўніцтвам у вёсцы Мядзведзічы, Ляхавіцкага раёна, некаторы час функцыянавала падпольная духоўная семінарыя, у якой былі падрыхтаваны кандыдаты да святарства.

У 1989 г. біскуп Тадэвуш Кандрусевіч быў прызначаны Апостальскім Адміністратарам для католікаў лацінскага абраду у Беларусі. А у 2011-2012 годзе ён узначальваў Пінскую дыяцэзію як яе Апостальскі Адміністратар. У 1991 г. адбыліся змены межаў Пінскай дыяцэзіі. Між іншым у яе склад увайшла тэрыторыя сучаснай Гомельскай вобласці. 3 1991 па 2011 гг. Апостальскім Адміністратарам для Пінскай дыяцэзіі быў Kaзімір Свёнтэк спачатку як Арцыбіскуп, а пасля як Кардынал (1994 г.). Ён аднавіў i пабудаваў у дыяцэзіі многія касцёлы. Пры iм былі ўзноулены многія парафіі.

У 2001 г. узнавіў дзейнасць Духоунай семінарыі у Пінску. 3aпpaciў да працы у дыяцэзіі святароў “fidei donum”. Спрыяў паўстанню у Лагішыне Дома Міласэрнасці i ў Гомелі - Дома для дзяцей-інвалідаў на 70 чалавек. У 1999 г. дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі быў прызначаны Яго Эксцэленцыя Казімір Велікаселец. З 2012 г. ён адказвае за душпастэрства ў Гомельскім рэгіёне дыяцэзіі з сядзібай у Гомелі.

У 2012 г. Апостальскім Пасадам паводле рашэння Папы Бенедыкта XVI дыяцэзіяльным біскупам Пінскім быў прызначаны Яго Эксцэленцыя Антоні Дзям’янка, які выконвае гэтыя абавязкі па сённяшні дзень. Сёння Пінская дыяцэзія ўключае ў сябе дзве вобласці Беларусі - Гомельскую i Брэсцкую. Душпастырская праца ажыццяўляецца у 80 парафіях, аб’яднаных у сем дэканатаў. У дыяцэзіі апроч Духоунай семінарыі дзейнічае каталіцкая навучальная ўстанова для свецкіх асоб - Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага у Баранавічах, які рыхтуе спецыялістаў у галіне тэалогіі, хрысціянскай педагогікі, пcixaлoгii i сямейнага кансультавання.

Абшары Пінскай дыяцэзіі славяцца трыма цудатворнымі абразамі: Маці Божая Берасцейская, Maці Божая Лагішынская (Каралева Палесся) i Маці Божая Юравіцкая. Брэсцкая i Лагішынская выява Панны Марыі ўвенчаныя каронамі, асвечанымі Папамі. Месцамі шматлікіх пелігрымак вернікаў сталі санктуарыі - Маці Божай, Каралевы Палесся, у Лагішын i св. Андрэя Баболі у Іванава. У в. Ішкалдзь, Баранавіцкага раёна, знаходзіцца самы старажытны у Беларусі касцёл, пабудаваны у 1472 г. у гатычным стылі.

Дыяцэзія мае шырокае поле для экуменічнага супрацоўніцтва з іншымі хрысціянскімі канфесіямі i для міжрэлігійнага дыялога. Праваслаўныя вернікі аб’ядноўваюцца у чатыры eпapxii. Пратэстанцкія абшчыны прадстаўлены Хрысціянамі веры евангельскай, Евангельскімі хрысціянамі-баптыстамі i iншымі супольнасцямі. У Брэсце, Пінску, Баранавічах, Гомелі i Мазыры існуюць яурэйскія абшчыны. У Гомелі i Брэсце ёсць супольнасці мусульман. Але значная частка жыхароў дыяцэзіі - гэта людзі, якія не ведаюць Бога, або знаходзяцца у пошуках веры.

Последнее изменениеПонедельник, 26 октября 2015 00:32
Добавить комментарий

Защитный код
Обновить