Сустрэчы Папы з Маскоўскім Патрыярхам пакуль не будзе
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Праблемы адносін паміж Цэрквамі застаюцца нявырашанымі.
Узноўленыя нядаўна спекуляцыі вакол сустрэчы паміж Папам і Патрыярхам Маскоўскім у гэтым годзе не маюць пад сабой падставы, вынікае з выказванняў Мітрапаліта Іларыёна, кіраўніка Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата. Сустрэча, па словах высокага іерарха, можа адбыцца толькі тады, калі будзе дасягнута згода па асноўных праблемах, якія ёсць у адносінах паміж двума Цэрквамі.
У канцы студзеня было апублікавана інтэрв’ю Мітрапаліта Іларыёна ў сербскай газеце “Vecernje Vedomosti”.
“Магчымасць сустрэчы Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі і Папы Рымскага абмяркоўваецца ўжо даўно. Свяшчэннаначалле Рускай Праваслаўнай Царквы ніколі не абвяргала такой магчымасці ў прынцыпе, аднак аб’ектыўныя ўмовы да гэтага часу не дазвалялі яе рэалізаваць. Такая сустрэча павінна быць добра падрыхтавана. Папярэдне неабходна дасягнуць згоды па асноўных праблемах у адносінах паміж двума Цэрквамі, што знойдзе потым сваё адлюстраванне ў сумеснай заяве Патрыярха і Папы”, - сказаў Мітрапаліт Валакаламскі.
Ён адзначыў, што ў апошнія гады двухбаковыя адносіны паміж Цэрквамі значна палепшыліся і “з абодвух бакоў прысутнічае ўсведамленне неабходнасці супрацоўніцтва для больш эфектыўнага адказу на асноўныя праблемы і выклікі сучаснасці”. Тут гаворка ідзе пра неабходнасць адстойвання традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў у секулярнага грамадстве, абарону хрысціян ад пераследаў, міратворчыя намаганні, агульны падыход да вырашэння асноўных сацыяльных і гуманітарных задач.
Мітрапаліт Іларыён прызнаў, што “праблема каталіцкага празелітызму” на “кананічнай тэрыторыі Маскоўскага Патрыярхата” страціла сваю вастрыню, а “адносіны з Рыма-Каталіцкім Касцёлам на тэрыторыі Расіі, Украіны, Беларусі, Казахстана і іншых дзяржаў развіваюцца ў духу канструктыўнага супрацоўніцтва”.
Related items
-
Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржаўных служачых Беларусі
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Найбуйнейшая пілігрымка з Беларусі адпраўляецца ў Рым