Дзень нараджэння Папы: дзеці падарылі піцу і паказалі прадстаўленне
- Written by Katolik.life
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Сваё 81-годдзе Францішак адзначае ў Нядзелю радасці - пасля малітвы ён паснедаў разам з хворымі дзецьмі.
17 снежня 2017 г. Францішак адзначае сваё 81-годдзе. Адныя з першых віншаванняў яму склалі дзеці, якія атрымліваюць дапамогу ў ватыканскім перыятрычным Дыспансеры св. Марты. Сустрэча з імі прайшла раніцай у Зале Паўла VI і насіла прыватны характар. Дзеці танцавалі для Пантыфіка, паказалі яму кароткае цыркавое прадстаўленне, праспявалі віншавальныя спевы, а таксама падарылі вялікі торт і чатырохметровую піццу, якую спажылі разам са Святым Айцом.
Дыспансер св. Марты быў заснаваны на тэрыторыі Ватыкана ў 1922 г. па ініцыятыве Пія ХІ, які даручыў кіраванне гэтай структурай законніцам з кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля. Установа працуе ў блізкім супрацоўніцтве з ватыканскім Педыятрычным шпіталём Дзіцятка Езуса. Дзеці з бедных сем’яў, а таксама іх бацькі, могуць рэгулярна атрымліваць тут бесплатную медыцынскую дапамогу і прадукты харчавання.
Сёлета Францішак адзначае свой пяты Дзень нараджэння пасля абрання Папам. У мінулым годзе, з нагоды свайго 80-гадовага юбілею, ён запрасіў на святочнае снеданне ў сваю рэзідэнцыю некалькі бяздомных, а затым паразмаўляў па “Skype” з вязнямі турмы ў Падуі. Годам раней, святкуючы 79-годдзе, ён сустрэўся з прадстаўнікамі дзіцячага крыла руху “Каталіцкая акцыя”. З нагоды Дня нараджэння Папы ў 2014 г. сотні людзей танцавалі танга на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. 17 снежня 2013 г. Пантыфік цэлебраваў Эўхарыстыю разам з групай бедных, з якімі потым паснедаў у Доме св. Марты.
Related items
-
Топ-7 фота і відэа: католікі Беларусі святкуюць Божае Нараджэнне
-
Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2025 – падборка трансляцый з касцёлаў
-
Цяпер – і на Новы год. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пост 2 студзеня
-
Каляндар каталіцкіх святаў у 2025 годзе – Вялікдзень раней, чым у праваслаўных, і 3 выходных на Каляды
-
Топ-5 фота і відэа Рарат – незвычайных Імшаў, якія пачаліся ў касцёлах