Нобелеўскі лаўрэат дала грошы на кватэру шматдзетнай сям'і
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Соцыум
- Add new comment
Алексіевіч: «Лічу сваім абавязкам зрабіць, як у Бібліі - «дзясятую частку аддай»
«Я лічу, што кожны з нас мог бы выратаваць аднаго-двух чалавек. І гэта была б вялікая справа», - у Мінску нобэлеўская лаўрэатка сустрэлася са шматдзетнай сямʼёй Любові і Васіля Равенкаў. Пра гісторыю маладых бацькоў са Слоніма Святлана Алексіевіч даведалася з публікацыі на Радыё Свабода.
«Я атрымала вялікую прэмію. Лічу сваім абавязкам зрабіць, як у Бібліі - „дзясятую частку аддай“, - сказала Святлана Алексіевіч. - Адзінае, што я, па-першае, не люблю публічнасці ў гэтай справе. А па-другое - гэта ж так шмат гора. Як пасля спаць, калі табе будуць пісаць! Гэта невыносна».
Гэта далёка ня першы раз, калі Алексіевіч матэрыяльна дапамагае розным людзям. «Бяды многа, мяне гора чалавечае прыцісне. Але калі я пабачыла камэнтары (пад публікацыяй), я зразумела, што гэта павінна быць публічна», - тлумачыць яна, чаму гэтым разам сваю дапамогу вырашыла не хаваць.
- Елізавета, Аляксандра, Кацярына, Даніл, Тацяна і малодшы Міхаіл, - называе Любоў імёны дзяцей.
- Якія імёны ў вас! Біблейскія, можна сказаць, - кажа Святлана Алексіевіч.
Пра Равенкаў Радыё Свабода напісала 15 кастрычніка. Любоў распавядала пра сваё няпростае жыццё і пра тое, як з шасцю дзецьмі яны дагэтуль жывуць на найманай кватэры. Каб зрабіць унёсак на ўласнае льготнае жытло, ім было трэба 3600 новых рублёў. Такіх грошай у сямʼі, дзе працуе адзін бацька, няма.
Media
Related items
-
У Сапоцкіне паказалі, як выглядае згарэлы дах касцёла, і пачалі рамонт
-
У Мінску закрылася папулярная хрысціянская крама – але ўсе ўзрадаваліся
-
Дзіўную нестыкоўку заўважылі ў беларускім і польскім перакладах Евангелля. Які з іх больш карэктны?
-
Названыя прычыны пажару ў касцёле ў Сапоцкіне, біскуп выступіў са зваротам
-
Ці можна ў Беларусі набыць «каталіцкі» Новы Запавет па-беларуску і чаму ўзнікла такое пытанне?