У Ганконгу мільёны пратэстоўцаў спяваюць Алілуя Госпаду [відэа]
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Хрысціянская малітва стала гімнам пратэстаў і здымае напружанасць паміж мітынгоўцамі і паліцыяй
У Ганконгу працягваюцца масавыя пратэсты супраць магчымай перадачы жыхароў гэтай кітайскай аўтаноміі ў КНР. Апошнія некалькі тыдняў на вуліцы выходзіла некалькі мільёнаў чалавек. Неафіцыйным гімнам пратэстоўцаў стала хрысціянская песня Sing Hallelujah To The Lord («Спявай Алілуя Госпаду»).
Спачатку ў пратэстах удзельнічала група хрысціян, якія занепакоеныя тым, што далучэнне да Кітаю пацягне за сабой пераслед вернікаў камуністычнымі ўладамі краіны (у КНР працягваюцца ганенні на хрысціян, моладзі і дзецям забараняюць прыходзіць у храмы - як афіцыйнай, так і падпольнай Каталіцкай царквы ў Кітаі).
Падчас пратэстаў вернікі моляцца, чытаюць Біблію і спяваюць рэлігійныя песні, у тым ліку Sing Hallelujah To The Lord - менавіта яе падхапілі і іншыя ўдзельнікі акцыі пратэсту, у тым ліку не веруючыя. Хрысціянская песня дапамагае здымаць напружанасць і ўплывае на паліцыю, якая не прымяняе сілу супраць людзей, якія моляцца. Дарэчы, у Ганконгу хрысціян - усяго каля 12%.
Media
Related items
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі дзяржаўнага клубу, але па-свойму
-
Вядомы святар з Мінска пераведзены ў мястэчка на перыферыі. Па якой прычыне?
-
Тысячу кіламетраў у знакаміты Санцьяга-дэ-Кампастэла прайшоў рэктар Гродзенскай семінарыі
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі