Беларуская паэтка вырабіла 100 ружанцаў, каб «скончылася вайна»
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Засталося зрабіць «сем кантрольных» і дапрацаваць некаторыя вырабы. А большасць ружанцаў яна падарыла людзям, якія перажывалі цяжкасці.
Беларуская журналістка, паэтка, перакладчыца Сабіна Брыло на другі дзень Вялікадня завяршыла выраб 100 ружанцаў. Нагадаем, амаль год таму хрысціянская верніца зрабіла для сябе незвычайную пастанову: яна пачала ствараць аўтарскія ружанцы для малітвы.
«Пастанавіла сабе вырабіць сотню. Розных... І пачне світаць. Сто зраблю - вайна скончыцца. Не зусім, вядома, але крыху скончыцца», - тлумачыла свае матывы Сабіна Брыло.
Яна распавяла Katolik.life пра тое, што не рабіла ружанцы на замову, але дарыла іх розным людзям:
«Каля 60 ружанцаў ужо ў людзей. Яны пераважна даставаліся тым, хто ў цяжкіх ці небяспечных абставінах. Бусіны для іх траплялі да мяне ад розных людзей. Ёсць ад некалькіх палітычных вязынак».
Сабіна вырабляла ружанцы з разнастайных матэрыялаў, у тым ліку з гемаціту, жэмчугу, дрэва. Усяго спатрэбілася каля 6 тысяч бусін.
«Засталося яшчэ дапрацаваць некаторыя ружанцы, пакідала дзе без крыжыка, дзе проста не падабаецца мне, трэба нешта перарабіць. Ну і сем кантрольных хацела б яшчэ зрабіць», - дадала Сабіна.
Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >
Яна таксама пракаментавала, у чым заключаецца яе інтэнцыя, малітва, якую раней сцісла тлумачыла словамі «Сто зраблю - вайна скончыцца»:
«Вайна, па-мойму, - гэта больш, чым расійскі напад на Украіну. Людзі счытваюць толькі гэта, на жаль. Напад гэты - вынік агульнай людской нецярпімасці. Як і ўсе іншае, што мы церпім… І абыякавасці тых, у каго ўлада, да тых, у каго толькі жыццё».
Related items
-
Прадстаўнікі трох рэлігій памаліліся ў ізраільскім кібуцы, атакаваным баевікамі
-
Нечаканае ад аднаго з самых папулярных пісьменнікаў РФ: чытае Ружанец і размаўляе па-беларуску
-
Храм без крыжа: што не так з «калядным мястэчкам» на мінскай Камароўцы
-
Біскуп пракаментаваў абстрэл Украіны ў юбілей Галадамору
-
«Не адхілены ад служэння, дзяцей не мае». Вернікі абвяргаюць чуткі пра пробашча ў Стоўбцах