BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Хрыстус уваскрос! Які ў гэтым сэнс для цябе?

Каб гэта навіна не стала фармальнасцю, трэба асабіста сустрэць Езуса, які заклікае ісці ў Галілею. Што гэта значыць – патлумачыў Папа Францішак.

Католікі 9 красавіка святкуюць Уваскрасенне Хрыстова. У гэты дзень вернікі вітаюць адзін аднаго словамі «Хрыстус уваскрос!» Але што азначаюць гэтыя словы? Ці не з'яўляюцца яны проста фармальным прывітаннем? Магчыма, як вучні Езуса, якія не адразу паверылі ў Яго Уваскрасенне, мы таксама з сумневам ставімся да гэтай навіны і не разумеем, які сэнс яна мае для нас, што нам дае?

Каб з вераю, ад сэрца асэнсавана адказаць: «Сапраўды ўваскрос!» неабходна асабіста сустрэць Езуса. Як гэта зрабіць? Сын Божы, які перамог смерць, узяў на Сябе нашыя грахі, паяднаў з Богам і адкрыў шлях у Валадарства Нябеснае, чакае асабістай сустрэчы з кожным чалавекам. Ён запрашае «ісці ў Галілею», каб убачыць Яго. Трэба толькі задумацца: дзе наша асабістая «Галілея», дзе чакае нас Уваскрослы Езус, куды ісці, каб сустрэць Яго?

«Што значыць ісці ў Галілею? Дзве рэчы: з аднаго боку, выйсці з зачыненага вячэрніка, каб пайсці ў рэгіён, населены язычнікамі, выйсці з укрыцця, каб адкрыцца на місію, перамагчы страх і крочыць у будучыню. З іншага боку, гэта азначае вярнуцца да вытокаў, бо ўсё пачалося ў Галілеі. Там Пан упершыню сустрэў і паклікаў вучняў», – патлумачыў Папа Францішак.

Ён заклікаў нанова перажыць той «момант, сітуацыю, досвед, калі сустрэлі Пана, адчулі Яго любоў і атрымалі новы і светлы позірк на саміх сябе, на рэчаіснасць, на таямніцу жыцця»:

«Каб мець надзею, трэба сілкаваць памяць», вярнуцца ў Галілею, гэта значыць «не да абстрактнага, ідэальнага Езуса, але да жывой, канкрэтнай і трапяткой памяці аб першай сустрэчы з Ім».

«Вось заклік: памятайце і ідзіце! Калі вы адновіце сваю першую любоў, здзіўленне і радасць сустрэчы з Богам, вы будзеце ісці наперад. Памятай і ідзі». Пантыфік падкрэсліў: «Брат, сястра, памятай пра Галілею, пра тваю Галілею: пра тваё пакліканне, пра тое Божае слова, якое ў пэўны дакладны момант прамовіла менавіта да цябе; пра той моцны досвед у Духу, пра самую вялікую радасць прабачэння, спазнаную пасля споведзі, пра той моцны і незабыўны момант малітвы, пра тое святло, якое запалілася ўнутры і змяніла тваё жыццё, пра тую сустрэчу, тую пілігрымку. Кожны з нас ведае сваё месца ўнутранага ўваскрасення – таго першага, асноватворнага, якое змяніла ўсё. Мы не можам пакінуць яго ў мінулым, Уваскрослы запрашае нас пайсці туды і перажыць Пасху. Памятай пра тваю Галілею, успамінай яе, перажыві яе сёння. Вярніся да гэтай першай сустрэчы», – заклікаў Святы Айцец.

Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >

Францішак заўважыў, што менавіта ў той момант, калі мы забылі пра першую любоў і першую сустрэчу з Хрыстом, пыл пачаў назапашвацца на нашых сэрцах, мы пачалі адчуваць смутак, як вучні, якім усё здавалася бесперспектыўным, з валуном, які запячатаў надзею.

Магчыма, тую самую ўласную Галілею дапаможа знайсці Велікоднае разважанне іспанскага святара і багаслова Франсіска Карвахала >

Last modified onСерада, 24 Май 2023 08:52
Каментары   
+1 #1 Валеры 2023-04-11 15:05
Сапраўды, без асабістай сустрэчы гэта проста фармальнасць...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць