«Надзея без страху». Выстава карцін беларускай верніцы адкрылася ў Італіі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Пры касцёле ў Мінску ў Надзеі Бука была свая студыя, дзе яна вучыла маляваць дзяцей і дарослых.
Беларуская мастачка, ілюстратарка, журналістка і дзіцячая пісьменніца Надзея Бука адкрыла персанальную выставу ў Італіі. Надзея – даўняя парафіянка каталіцкага храма Святой Тройцы (Святога Роха) у Мінску, у яе была свая студыя пры касцёле, у якой яна вучыла маляваць дзяцей і дарослых. Але цяпер мастачка вымушана жыве за мяжой.
«Speranza senza paura – пераклад з італьянскага "Надзея без страху". Так называецца персанальная выстава, якая зараз праходзіць у самым цэнтры Пізы. На ёй прадстаўлена 33 маіх работы. Гэта першая, але не апошняя выстава ў Італіі, і я вельмі спадзяюся, што мае карціны адгукнуцца ў сэрцах італьянцаў», – напісала Надзея 7 лістапада.

Раней яна паведамляла, што пасля Пізы выставы запланаваныя ў Фларэнцыі і Рыме:
«Жыццё непрадказальнае, і пасля вымушанай эміграцыі яно зайграла новымі фарбамі. Спачатку яны былі шэрых адценняў, часам трапляліся мазкі ультрамарына і краплака. Цяпер гэта вялікая палітра колераў (эмоцый)».
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
У экспазіцыі работ беларускі прадстаўлены, у тым ліку, карціны з хрысціянскай тэматыкай.
Media
Related items
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя
-
Дзень нараджэння галоўнага ўніверсітэта Гродна адзначылі малітвай у касцёле
-
У буйным горадзе Расіі знеслі каталіцкую капліцу і адправілі яе дэталі на фронт
-
Як адрэагавалі вернікі на віншаванне Мітрапаліта з чырвонай зоркай – падтрымалі адзінкі