BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Маці Міласэрнасці з Курапатаў нагадвае пра малітву за нявінна забітых

У лістападзе, які прысвечаны малітве за памерлых, чытаем кнігу пракурора БССР па матэрыялах крымінальнай справы аб расстрэлах рэпрэсаваных у Курапатах [+спампаваць кнігу]

Падчас святочнага тыдня ў гонар абраза Маці Божай Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, узгадваем пра знаходку, выяўленую ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам. Тут, на месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных, якія рабіў НКУС у 1937-1941 гадах, пры раскопках разам з парэшткамі ахвяраў савецкіх рэпрэсій быў знойдзены медальён з Вастрабрамскім абразом.

У лістападзе, месяцы, прысвечаным малітве за памерлых, гэты медальён з Курапатаў быццам нагадвае пра неабходнасць малітвы за ўсіх нявінна забітых – і ў той, і ў цяперашні час.

Здымак з гэтымі двума медальёнамі (другі – Беззаганнага Зачацця) мы сустрэлі ў кнізе пракурора БССР Георгія Тарнаўскага. Кнігу «Курапаты. Следства працягваецца» ён напісаў па выніках расследавання ў 1988-1989 гадах на аснове матэрыялаў крымінальнай справы.

У ліку знаходак, выяўленых пры раскопках у Курапатах, Тарнаўскі згадвае медальёны расстраляных тут каталіцкіх вернікаў. Праўда, адзін з медальёнаў памылкова прыняты за абраз Маці Божай Чэнстахоўскай. У канцы 1980-х гадоў пасля эпохі ваяўнічага атэізму ў Беларусі цяжка было знайсці спецыялістаў, якія маглі б дакладна апазнаць вобраз.

Katolik.life эксперты пацвердзілі, што на медальёне справа, з вялікай верагоднасцю, вобраз Маці Божай Вастрабрамскай. Прывядзём вытрымку з кнігі пракурора:

«Самое время, наверное, вспомнить об обручальных кольцах и медальонах, найденных в захоронении номер 5 вместе с той самой «говорящей» расческой, назвавшей ориентировочное время расстрелов [на расчосцы быў надпіс па-польску: «Цяжкія хвіліны зняволенага. Мінск 25.04.1940]. Заметим, что в этой могиле найдено наибольшее количество вещей иностранного производства. О причинах их появления в Куропатах подробный разговор у нас впереди. А сейчас возьмем в руки три золотых кольца и две серебряные цепочки с медальонами, вглядимся в сохранившиеся на них буквы и цифры, мысленно возвратимся на пять с лишним десятилетий назад.

(…) А теперь о серебряных цепочках. Одна из них очень длинная — 69 см. К ней прикреплен медальон овальной формы диаметром 22 мм. С одной стороны на нем изображена божья матерь с ребенком на руках, известная у католиков «Матка Боска Ченстоховска». Другая сторона, к сожалению, чистая, ни цифр, ни монограмм на ней нет. Похожий медальон сохранился и при второй цепочке. На нем во весь рост встает Святая Дева Мария в обрамлении строки из молитвы, которая в переводе с польского звучит примерно так: «О, Мария, без греха зачата, молись за нас, которые к тебе придут». На обороте медальона рядом с крестиком есть монограмма буквы «М», а по краям — пятиконечные звездочки».

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Цалкам кнігу, у якой утрымліваюцца матэрыялы крымінальнай справы аб расстрэлах у Курапатах, сведкавыя паказанні відавочцаў і нават удзельнікаў рэпрэсій, а таксама фотаматэрыялы, можна спампаваць па спасылках ніжэй.

Last modified onСубота, 18 Лістапад 2023 11:45
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць