BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Бывала, на пяць хвілін прарывалася Імша». Як выглядае рэлігійнае жыццё ў турме

Ці можна зняволенаму сустрэцца са святаром і як удавалася яднацца ў малітве з роднымі – распавяла верніца.

Адна з каталіцкіх верніц, якая нядаўна выйшла на свабоду пасля некаторага часу ў зняволенні, падзяліліся нюансамі рэлігійнага жыцця ў турме.

Верніца адзначае, што як толькі трапіла ў гэтую ўстанову, пачала шукаць магчымасць сустрэцца з каталіцкім святаром. Заяву з такой просьбай у адрас начальніка турмы яна пісала двойчы і ўрэшце атрымала адказ, што візіт святара «не прадугледжаны» – аб гэтым можна прасіць толькі пасля вынясення прысуду.

Таксама верніца не мела дазволу наведваць праваслаўную літургію ў турэмнай капліцы – па той жа прычыне.

«Але промні святой Імшы і сакральнага ў камеру ўсё ж праскоквалі. Не кожную нядзелю, але часам – так. А 8-ай раніцы ў турме пачынаецца агульная праверка. У нядзелю яе рабілі звычайна дастаткова хутка, а ў 8.15 па радыё пачынаецца трансляцыя Імшы з мінскай архікатэдры. Радыё гучна ўключалася, калі гэты абыход завяршаўся», – распавядае верніца.

У самой камеры радыё чуваць было кепска, таму даводзілася стаяць пад зачыненымі дзвярыма, каб злавіць тэксты чытанняў, псальму, казанняў:

«Часта чула толькі Эўхарыстычную частку ці спеў на заканчэнне, бо бывала, што толькі на хвілін пяць прарывалася Імша і спевы».

Верніца адзначае, што сябры дасылалі ў лістах нядзельныя Евангеллі, над якімі яна разам з сукамерніцамі разважала ўвесь тыдзень:

«Евангелле, напісанае ад рукі, на прыгожых аркушах – было для нас сапраўды Добрай Весткай з волі, якая давала нам шмат натхнення і сіл».

Цікава, што верніца дамовілася з роднымі і сябрамі штодня ў адзін і той жа час яднацца ў малітве:

«Было дамоўлена а 22:05 распачынаць малітву, каб проста ў адзін час быць у думках разам. Я напісала пра гэта ў лісце маме, ды яна перадала сярод нашых родных і сяброў».

Таксама дзяўчына ўзгадала, што калі першы раз зайшла ў камеру, сустрэла там яшчэ адну каталіцкую верніцу:

«Калі я пачула свайго чалавека, мне стала яшчэ больш светла ў задымленай камеры. Хачу аднак адзначыць – свой там не толькі католік. Свой – гэта кожны, з кім мы сустрэліся вачыма».

Верніца падкрэслівае, што самыя першыя хвіліны – прыходу ў камеру і прыняцця – вельмі важныя для зняволенага:

«Хто перажыў – той разумее, як важны пададзены кубак мінеральнай вады, ці кавалак яблыка, ці кавалак чорнага шакаладу, ці проста цёплае слова. І слова, і чалавечая дабрыня – гэта сапраўды самае галоўнае».

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПятніца, 14 Чэрвень 2024 11:36
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць