Відэа з пазітывам: як трэба калядаваць, паказалі на Лідчыне
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
У вёсках правялі абрад «Тры каралі», якому нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Лідскі цэнтр культуры і народнай творчасці правёў 6 студзеня, на каталіцкае свята Аб'яўлення Пана, у вёсках Ваверка, Альхоўка і Чаплі традыцыйны абрад калядавання «Тры каралі». Таксама ў суседнім Воранаўскім раёне – у вёсцы Больцішкі – правядзенне абраду арганізаваў мясцовы цэнтр культуры.
Дарослыя і дзеці заходзілі ў хаты вяскоўцаў, віншавалі іх з Божым Нараджэннем, спявалі і выказвалі хрысціянскія пажаданні. Часам – на беларуска-польскай мешанцы.
Сёлета адроджаны абрад «Тры каралі» праводзіўся ўпершыню пасля надання яму статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. А штогод яго пачалі ладзіць лідскія работнікі культуры з дапамогай вернікаў мясцовай парафіі з 2017 года.
Media
Related items
-
Памятаеце гэту невідушчую спявачку? Яна зноў выступіць у касцёле
-
Будслаў-2026: калі будзе фэст, праграма, асаблівасці
-
Дзень нараджэння ў зняволенні адзначыў каталіцкі святар у Беларусі
-
У Беларусь прыехалі мастакі, каб маляваць касцёлы і не толькі, і падзяліліся ўражаннямі
-
Як у новым касцёле Гродна стваралі галоўную ікону з тысяч каменьчыкаў, паказаў майстар