BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Сужэнцаў запрашаюць на духоўныя практыкаванні, каб паглыбіць сваё каханне

Падчас сустрэч кожная пара можа перажыць свежасць узаемных пачуццяў, паглыбіць сваё каханне або адкрыць яго нанова.

Рух «Сужэнскія сустрэчы» сардэчна запрашае кожную сужэнскую пару, якая імкнецца да развіцця сумеснага жыцця і паўнаты сямейнага шчасця, на рэкалекцыі «Моцны шлюб — шчаслівая сям’я», якія адбудуцца 28–30 лістапада ў Баранавічах па вул. Шаўчэнка, 6 у Доме Святой Тройцы.

Удзельнiкамi рэкалекцый могуць быць усе жадаючыя сужэнствы, нягледзячы на канфесiйную прыналежнасць i наяўнасць шлюбу ў царкоўных установах, узрост і стаж шлюбнага жыцця.

Запісацца на рэкалекцыі можна па тэлефонах:

+375 29 529 93 50 (мтс) Аляксандр
+375 29 644 26 05 (Vel) Святлана

«Сужэнскія сустрэчы» — рух у Касцёле, які арганізоўвае рэкалекцыі для сужэнцаў. Мэтай гэтых рэкалекцый з’яўляецца паглыбленне і аднаўленне сужэнскай еднасці і любові. Падчас сустрэч кожная сужэнская пара можа перажыць свежасць узаемных пачуццяў, паглыбіць сваё каханне альбо адкрыць яго нанова, аднавіць адчуванне сутнасці таямніцы шлюбу.

Мужу і жонцы прапаноўваецца дыялог, які вядзецца толькі паміж імі і дапамагае лепшаму ўзаемапаразуменню, дапамагае радавацца сужэнскаму жыццю, нанова адкрываць яго прыгажосць. Паводле досведу, на рэкалекцыі могуць прыязджаць і сужэнцы, якія перажываюць сур’ёзныя канфлікты. Наогул, запрашаецца кожная сужэнская пара, якая намерваецца развіваць сваё супольнае жыццё.

Рэкалекцыi пачынаюцца ў пятнiцу а 18-й гадзiне, завяршаюцца ў нядзелю каля 15.00. Iх праводзяць падрыхтаваныя сужэнскiя пары i святар. Рэкалекцыi арганiзаваны ў рэкалекцыйным доме, дзе кожная сужэнская пара забяспечваецца асобным пакоем.

Last modified onЧацвер, 13 Лістапад 2014 22:56
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць