У Каталіцкім Касцёле распачнецца Год кансэкраванага жыцця
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (1)
Ва ўсім свеце налічваецца каля 950 тысяч манаскіх супольнасцяў, іх колькасць больш чым у два разы перавышае колькасць святароў, якіх у свеце каля 410 тысяч.
У першую нядзелю Адвэнту, 30 лістапада, згодна з рашэннем Папы Францішка, у Паўсюдным Касцёле распачнецца Год кансэкраванага жыцця. Ён будзе працягвацца з 30 лістапада 2014 г. да 2 лютага 2016 г.
У Ватыкане адкрыццю Года кансэкраванага жыцця будзе папярэднічаць малітоўнае чуванне ў базыліцы св. Пятра 29 лістапада.
У Беларусі адкрыццё Года кансэкраванага жыцця адбудзецца 27 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі:
    у 11.00 пройдзе адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
    у 12.00 адбудзецца святая Імша, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
Пасля Імшы з канферэнцыяй да прысутных звернецца Першы сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі монс. Філіппо Чампанэллі.
У межах Года кансэкраванага жыцця пройдзе шмат сустрэч і іншых падзей, прысвечаных кансэкраванаму жыццю. Падрабязная праграма будзе пададзена.
Святы Айцец Францішак вырашыў, што 2015 год будзе Годам кансэкраванага жыцця з нагоды 50-годдзя абвяшчэння саборнага дэкрэта «Perfecta caritatis» аб аднаўленні законнага жыцця.
Год кансэкраванага жыцця будзе праходзіць пад дэвізам: «Узрадаваўся дух мой». Гэты год завершыцца святой Імшой, якую будзе цэлебраваць Папа ў Ватыкане 2 лютага 2016 г.
Ва ўсім свеце налічваецца каля 950 тысяч кансэкраваных асобаў — законных айцоў, братоў і сясцёр і тых, хто належыць да свецкіх інстытутаў і індывідуальных форм кансэкраванага жыцця. Варта адзначыць, што іх колькасць больш чым у два разы перавышае колькасць святароў, якіх у свеце каля 410 тысяч.
На працягу Года кансэкраванага жыцця тыя, хто прысвяціў сябе выключнаму служэнню Пану, жадаюць нанова ўвайсці ў глыбокае перажыванне свайго паклікання. Заахвочваем усіх ўключыцца ў малітву за тых, хто рэалізуе сваё пакліканне з законах, свецкіх інстытутах або ў індывідуальных формах кансэкраванага жыцця. Няхай не будзе недахопу ў малітве аб новых і святых пакліканнях да служэння Богу і людзям у супольнасці Касцёла.
Related items
-  
					
										 Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік
-  
					
										 Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржслужачых і ўсіх жыхароў Беларусі Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржслужачых і ўсіх жыхароў Беларусі
-  
					
										 Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-  
					
										 Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму? Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-  
					
										 Знік самы папулярны ў сацсетках беларускі святар. Што здарылася? Знік самы папулярны ў сацсетках беларускі святар. Што здарылася?
 
      
 
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу