Папа: Касцёл верны Хрысту, калі ён бедны
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
"Трэба кідаць усё, што мы маем у жыцці, у скарбонку, не пакідаючы нічога для сябе".
Калі Касцёл сціплы і бедны, то ён верны Хрысту, у адваротным выпадку яму пагражае спакуса свяціць уласным святлом, замест таго, каб даваць свету святло Божае, папярэдзіў Папа 24 лістапада 2014 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. У сваёй гаміліі Святы Айцец спаслаўся на евангельскі фрагмент (Лк 21,1-4), што апісвае як бедная ўдава паклала ў скарбонку Ерузалемскай святыні дзве манеты – усё, што мела. Папа адзначыў, што ёсць багатыя людзі, якія дэманстратыўна даюць шмат, але ў гэтым акце паказваюць выключна сваю ганарыстасць. Існуе, аднак, і такая ахвярнасць, якая не прыцягвае чалавечай увагі, але якую бачыць Бог.
Святы Айцец заўважыў, што евангельская ўдава была асобай невядомай, не свяціла ўласным святлом, таму ён бачыць у ёй постаць Касцёла, які павінен свяціць выключна Божым святлом, і ніколі ўласным. “Калі Касцёл пакорны, калі ён слабы, нават калі ён прызнаецца ў сваіх бедах – трэба памятаць, што мы ўсе іх маем – то ён верны”, - лічыць Пантыфік.
Ён заклікаў прасіць евангельскую ўдаву навучыць нас быць менавіта такім Касцёлам, “кідаючы ўсё, што мы маем у жыцці ў скарбонку, не пакідаючы нічога для сябе”.
Related items
-
Што адбываецца ў Брэсце? Там – чэргі ў касцёл, але не на Імшу
-
У Беларусі – яшчэ адно пакліканне, пра якое вы маглі не ведаць
-
Першы пазітыўны прыклад: кусташ санктуарыя ў Браславе змог застацца служыць у Беларусі
-
Святару з Польшчы выдалі пажыццёвую забарону на ўезд у Расію
-
З вядомым святаром развіталіся ў Магілёве. Пакінуць Беларусь вымушаны не толькі ён