BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ватыкан ў ААН заклікаў дапамагчы Украіне

Поўная рэалізацыя усімі бакамі "Мінскіх пагадненняў" з'яўляецца перадумовай далейшых намаганняў.

26 сакавіка 2015 г. Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры арганізацыях ААН у Жэневе арцыбіскуп Сільвана Тамазі выступіў на 25-й сесіі Рады па правах чалавека з заявай адносна сітуацыі ва Украіне. Ён пацвердзіў блізкасць Святога Пасада да ўкраінскага народа і падкрэсліў неабходнасць выканання міжнароднага права адносна тэрыторыі і меж Украіны з мэтай забеспячэння стабільнасці на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях, а таксама аднаўлення законнасці і правапарадку ў краіне на аснове поўнага выканання правоў чалавека.

Прадстаўнік Святога Пасада прывітаў крокі, якія прымаюцца для выканання перамір’я – найважнейшай умовы для пошуку палітычных рашэнняў шляхам дыялогу і перамоў. Ён падкрэсліў, што поўная рэалізацыя ўсімі бакамі “Мінскіх пагадненняў” з’яўляецца перадумовай далейшых намаганняў, накіраваных на паляпшэнне гуманітарнага становішча і сітуацыі з выкананнем правоў чалавека на пацярпелых тэрыторыях, спыненне чалавечых ахвяр, насілля і іншых формаў злачынства. Арцыбіскуп Тамазі падкрэсліў неабходнасць вызвалення закладнікаў і гарантыі бесперашкоднага перамяшчэння тых, хто аказвае гуманітарную дапамогу.

Акрамя таго, Святы Пасад занепакоены сацыяльным становішчам у пацярпелых рэгіёнах, насельніцтва якіх пакутуе ад беднасці, голаду, небяспекі і рызыкі для здароўя. Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пацвердзіў прыхільнасць аказанню дапамогі ў гэтай надзвычайнай сітуацыі і звярнуўся да дабрачынных арганізацый Каталіцкага Касцёла з просьбай пашыраць намаганні па аказанні падтрымкі народу Украіны.

radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць