Гран-пры фестываля «Magnificat» заваяваў чэшскі фільм пра Кірыла і Мятода
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
У прызёрах - беларускія, расійскія, польская стужкі.
Фільм «Кірыл і Мятод» чэшскіх рэжысёраў Атакара Шмідта і Яны Струднічкавай заваяваў Гран-пры XI Міжнароднага каталіцкага фестываля хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat».
Стваральнікі фільма на падставе гістарычных фактаў дэтальна паказалі жыццё двух апосталаў, іх значэнне для славян і місійную дзейнасць. Аўтары не пакінулі па-за ўвагай і спадчыну, уплыў і распаўсюджванне кірыла-мятодаўскіх традыцый пасля смерці братоў.
Прыз журы за лепшы дакументальны фільм атрымала стужка «Два Андрэі» беларускай студыі «Студия во имя святого Иоанна Воина». Лепшай тэлепраграмай стала праграма «Другі» студыі «Фишка-фильм» з Расіі.
Дакументальны фільм «Ёанна» (Wajda Studio, Польшча) быў адзначаны як фільм з лепшай рэжысурай, а фільм «Сны» беларускай вытворчасці перамог як лепшы дэбют. Лепшую анімацыю адзначылі ў фільме «Воўк і савяня» беларускай студыі «Студия во имя святого Иоанна Воина».
Прыз глядацкіх сімпатый атрымаў анімацыйны фільм «Заступніца» («Балтийское телевидение», Расія).
«Каб усе былі адно»
На закрыцці XI фестываля «Magnificat» было адзначана, што за 11 гадоў у фестывалі прынялі ўдзел стужкі больш чым з 30 краін свету.
Старшыня журы фестываля Крыстына Лялько звярнула ўвагу на важнасць дэвізу, пад якім «Magnificat» працуе ўвесь гэты час, — «Ut unum sint» (Каб усе былі адно): «Дэвіз вельмі актуальны, бо сёння ў свеце назіраецца асабліва цяжкая сітуацыя з хрысціянствам. І ў гэтых умовах хрысціяне павінны кансалідавацца, фестываль спрыяе ў гэтым яднанні».
Last modified onЧацвер, 03 Верасень 2015 17:27
Tagged under
Related items
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы