Для Каталіцкай акадэміі выдзелены ўчастак у цэнтры Мінска
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Новая ВНУ з'явіцца ля Нацыянальнай бібліятэкі.
Першая ў Беларусі Каталіцкая акадэмія будзе пабудавана ў Мінску на скрыжаванні вуліцы Філімонава з праспектам Незалежнасці недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі, паведаміў на перадкаляднай прэс-канферэнцыі мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён адзначыў, што гэта «вельмі добрае месца» і цяпер Касцёл чакае афіцыйных папер.
Нагадаем, 17 лютага Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі атрымала пасведчанне аб афіцыйнай рэгістрацыі Вышэйшай духоўнай навучальнай установы «Мінская тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла II» Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь.
Акадэмія была зарэгістравана 13 лютага 2015 г. пад рэгістрацыйным нумарам 193. Адметна, што ў апошні, трэці раз, дакументы на рэгістрацыю былі пададзены 5 лютага, ва ўспамін святой Агаты, а рэгістрацыя была здзейснена 13 лютага — ва ўспамін Маці Божай Фацімскай.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў даручыць новазарэгістраваную Акадэмію апецы Маці Божай Фацімскай, з якой звязана духоўнае адраджэнне беларускага народа, і святому Яну Паўлу II, які распачаў ажыццяўленне гэтага адраджэння паводле фацімскага паслання.
Акадэмія будзе развівацца ў двух напрамках - у якасці семінарыі для падрыхтоўкі святароў і тэалагічнай студыі для свецкіх людзей, у рамках якой будуць вывучацца і іншыя навукі.
Related items
-
Названыя прычыны пажару ў касцёле ў Сапоцкіне, біскуп выступіў са зваротам
-
Бэтлеемскі агонь міру, які ужо прывезлі ва Украіну, даставяць у Беларусь і Расію
-
Стала вядома, колькі каталіцкіх парафій ліквідавалі ў Беларусі
-
Будслаў прызначылі «духоўным цэнтрам» католікаў Беларусі. Што гэта значыць на практыцы?
-
Ці можна ў Беларусі набыць «каталіцкі» Новы Запавет па-беларуску і чаму ўзнікла такое пытанне?