У нядзелю ў гарады Беларусі даставяць Бэтлеемскі агонь
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Сімвал Раства пачынае традыцыйнае падарожжа па Еўропе.
Агонь з Бэтлеему, месца нараджэння Ісуса Хрыста, 19 снежня ўрачыста ўнясуць у катэдральны касцёл Гродна, дзе збяруцца каталіцкія скаўты, каб запаліць свае лампады і развесці агонь па Беларусі. У бліжэйшую нядзелю сімвал Раства будуць раздаваць вернікам у каталіцкіх храмах Мінска і многіх гарадоў Беларусі. У прыватнасці, гомельскія скаўты плануюць даставіць Бэтлеемскі агонь у Нясвіж, Баранавічы, Лагішын, Пінск, Лунінец, Лельчыцы, Мазыр, Мар'іну Горку, Асіповічы, Жлобін, Рэчыцу, Гомель. А скаўты з іншых рэгіёнаў Беларусі развязуць агонь з Бэтлеему па іншых напрамках. Таксама сімвал свята Божага Нараджэння з Мінска дастаўляюць у Расію.
У Гомель Бэтлеемскі агонь прыбудзе ўжо ў шосты раз. Важна прасачыць, каб агонь у дарозе не згас, інакш прыйдзецца зноў вяртацца за ім. У сталіцы, у Гомелі і іншых гарадах ўсе жадаючыя змогуць падпаліць свае лампады пасля нядзельных службаў 20 снежня, каб занесці агонь з Бэтлеему ва ўласныя дамы ці перадаць родным. На той выпадак, калі ў некага не акажацца з сабой лампады, узяць іх можна будзе ў скаўтаў у касцёле.
Бэтлеемскі агонь скаўты прывозяць у Беларусь ужо больш за 15 гадоў (гл. ФОТЫ >>>). Святыня пачынае сваё падарожжа з Вены, куды яе дастаўляюць самалётам з Бэтлеему, потым агонь перадаюць у Чэхію, Польшчу і вязуць да беларускай мяжы, дзе ўрачыста ўручаюць мясцовым скаўтам.
Як кажуць святары, не варта ставіцца да бэтлеемскага агню як да містычнай з'явы. Гэтая святыня мае глыбокі духоўны сэнс, для хрысціяніна гэта сімвал гарачага сэрца, гарачай любові і веры, якімі неабходна дзяліцца адзін з адным.
Related items
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
-
Упершыню ў Беларусі зарэгістравалі арганізацыю капуцынаў. Чаму гэта важна і дзякуючы каму гэта адбылося?
-
У Гродне рэабілітавалі Казюкі. Але...
-
Пратэсціравалі хрысціянскі штучны інтэлект Acutis AI – добры «сябар», але можа памыляцца
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа