BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Беларусі адзначаецца 420-годдзе Уніяцкай царквы

Грэка-католікаў павіншавалі Арцыбіскуп і Апостальскі Нунцый.

Старшыня Канферэнцыіі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч ад імя епіскапату скіраваў віншавальнае слова архімандрыту Сяргею Гаеку Апостальскаму візітатару для грэка-католікаў Беларусі з нагоды 420-годдзя абвяшчэння Брэсцкай Уніі.

«Праз Акт царкоўнай Уніі на Сінодзе ў Брэсце 16–18 кастрычніка 1596 г. іерархі Усходняй Царквы і Каталіцкага Касцёла лацінскага абраду на нашых землях атрымалі каштоўны Божы Дар — жыць і супрацоўнічаць дзеля збаўлення людзей ў поўнай царкоўнай Еднасці, у духу братэрства і салідарнасці. Супольная душпастырская праца іерархаў і святароў Уніяцкай Царквы і Рыма-Каталіцкага Касцёла ў мінулым прынесла багаты плён у сферы духоўнага жыцця, адукацыі, культуры, архітэктуры, мастацтва», — падкрэслівае старшыня беларускага епіскапату.

«У каталіцкіх святынях перад цудадзейнымі іконамі згодна маліліся вернікі двух абрадаў і чэрпалі сілы для супольнага мужнага сведчання Евангелля — у часы супакою і ў часы пераследу, — узгадвае ў віншавальным слове іерарх. — Ужо больш за 25 гадоў вернікі Грэка-каталіцкай Царквы і вернікі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі могуць зноў адкрыта вызнаваць каталіцкую веру і супольна сведчыць пра каштоўны Дар Еднасці, якой Хрыстус жадаў для ўсіх сваіх вучняў».

Раней Апостальскі Нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Габар Пінтэр скіраваў пасланне з нагоды 420-годдзя падпісання Брэсцкай уніі. Ён нагадаў, што “Сінод, які праходзіў з 16 па 18 кастрычніка 1596 г., паспрыяў аднаўленню поўнай еднасці розных касцёльных супольнасцяў гэтай зямлі з Апостальскім Пасадам у Рыме, заахвочваючы вернікаў да ўзрастання ў веры, надзеі і любові ў той складаны перыяд”.

“Брэсцкая унія прывяла да ўмацавання духоўнага і культурнага абмену паміж хрысціянамі з Усходу і іх братамі на Захадзе, што ў сваю чаргу паспрыяла росквіту культуры, выхавання і архітэктуры. Да сённяшняга дня сведкамі гэтай падзеі з’яўляюцца некаторыя святыні і шматлікія іконы, напісаныя ў перыяд пасля падпісання Уніі. Гэта каштоўная духоўная спадчына ў гісторыі Касцёла ў Беларусі”, - цытуе Сatholic.by.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць