Уніяты моляцца аб затрыманых на Дзень Волі ў Беларусі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Грэка-католікі заклікаюць да салідарнай малітвы за краіну.
Прэс-служба Апостальскага Візітатара Беларускай грэка-каталіцкай царквы распаўсюдзіла зварот з заклікам да салідарнай малітвы за Беларусь. - Свята Дабравешчання, 25 сакавіка, беларускія грэка-католікі традыцыйна адзначаюць як Дзень малітвы за Айчыну, - гаворыцца ў паведамленні.
- У гэтым годзе, у святле апошніх балесных падзей у Беларусі, грэка-каталіцкая супольнасць моліцца таксама аб зняволеных за ўдзел у мірнай дэманстрацыі.
Нагадаем, 25-26 сакавіка з нагоды Дня Волі ў Мінску і іншых гарадах Беларусі праходзілі мірныя мітынгі, на якіх былі затрыманыя сотні чалавек. Арцыпастыр Каталіцкай царквы ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выступіў са зваротам, у якім заклікаў да прымірэння і выказаў надзею на найхутчэйшае вызваленне затрыманых. Аднак у панядзелак суды пакаралі большасць з іх арыштамі.
Ісус Хрыстос атрымаў сваю зямную Радзіму, і для нас гэта выклік, каб маліцца за нашу Радзіму Беларусь, за ўсіх яе жыхароў, гаворыцца ў звароце ўніятаў:
- Балесныя падзеі апошніх дзён, асабліва ў Мінску, горадзе, які жыве пад апекай Багародзіцы (пра што сведчыць старажытны герб Мінска) - заклікаюць нас, каб мы тым больш старанна і нястомна маліліся - разам з Маці Божай - за ўсіх жыхароў Мінска, усіх жыхароў Беларусі, - цытуе архімандрыта Сяргея Гаека Catholic.by.
Адзначаецца таксама, што да тых, хто знаходзіцца пад судом і ў турмах, «міласэрны Гасподзь асабліва блізкі ў болю і смутку».
Related items
-
«Нельга святкаваць Вялікдзень і...» Моцнае слова арцыбіскупа Кандрусевіча на Пасху
-
Новы факт ціску на католікаў у РФ: з храма ва Уладзіміры патрабуюць прыбраць абраз заступніка парафіі
-
Рэдкая ва ўсім свеце. У Беларусі ёсць месца, дзе просяць дапамогі ў зачацці дзіцяці
-
«На ўсе аргументы – адмова». У Мінску вернікам не дазволілі памаліцца ля Чырвонага касцёла ў памятную дату
-
Упершыню за апошнія гады католікам у Баранавічах дазволілі правесці Крыжовы шлях вуліцамі горада