Галоўны касцёл Гродна рыхтуецца да афарбоўкі і запуску курантаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Фасад храма рамантуюць прамысловыя альпіністы.
Катэдральны касцёл св. Францыска Ксаверыя (Фарны касцёл) у Гродне - адзін з самых вядомых у Беларусі - пачалі рыхтаваць да вялікай афарбоўкі. Рабочыя на вышыні чысцяць муры храма і неўзабаве распачнуць ліквідацыю расколін і афарбоўку. Апошні раз сцены галоўнага каталіцкага храма Гродна фарбавалі больш за 20 гадоў таму, выкарыстоўваючы нямецкую фарбу. Тады для гэтага спатрэбілася ставіць рыштаванні, але цяпер фарбаваць храм будуць прамысловыя альпіністы.
Плануецца, што колер касцёла застанецца ранейшым. Чакаецца, што рамонт храма зойме некалькі месяцаў, але бліжэйшыя 25 гадоў фарбаваць фасад храма не прыйдзецца - таксама дзякуючы спецыяльнай замежнай фарбе, паведамляе hrodna.life.
Тым часам хутка плануюць запусціць старадаўні механізм вежавага гадзінніка, які спыніўся пасля смерці адзінага наглядчыка Юзафа Ясюкевіча. Пробашч храма Ян Кучынскі ўжо знайшоў спецыяліста, які будзе даглядаць за курантамі. Зараз гадзіннік ізноў ідзе, але пакуль паказвае няправільны час. Нагадаем, куранты Фарнага касцёла ў Гродне - найстарэйшы дзеючы вежавы гадзіннік у Еўропе.
Related items
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?
-
Як гучыць Бах на 100-гадовым аргане ў драўляным беларускім касцёле, паказала парафія
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
Да адкрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску засталося паўгода? Што пра гэта думаюць вернікі