У Чырвоны касцёл прывезлі званы, на якія беларусы збіралі грошы
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
У цэнтры Мінска будуць гучаць званы - пасля завяршэння рэканструкцыі храма.
Званы для Чырвонага касцёла ў Мінску даставілі ў святыню. Нагадаем, цяпер праходзіць рэканструкцыя касцёла, падчас якой помніку архітэктуры вяртаюць гістарычны выгляд. Грошы на званы парафія збірала з дапамогай вернікаў з усёй Беларусі. Неабходна было сабраць 70 тыс. еўра. Званы адлівала польская фірма RDUCH.
- Доўгачаканыя званы сёння прывезлі ў касцёл. Гэта звон Алімпіі, Сымона і Алены; звон Слугі Божага Эдварда Вайніловіча і звон Арханёла Міхала, - паведаміў у суполцы «Каталікі Беларусі» ў Фэйсбуку Eliasz Mirankou.
Побач са званамі можна заўважыць скульптуру. Гэта фігура святога Шарбэля, якую таксама паставяць у храме.
Нагадаем, будаўніцтва касцёла св. Сымона і св. Алены (Чырвонага касцёла) пачалося ў 1905 годзе, працамі кіраваў мінскі дваранін Эдвард Вайніловіч, ён жа ахвяраваў буйную суму на будаўніцтва храма. У савецкі час, перад тым, як храм вярнулі католікам, у Чырвоным касцёле размяшчаўся Дом кіно. Будынак падвяргаўся перабудове - з'явіліся прыбудовы на левым бакавым фасадзе, тры апсіды былі злучаныя ў адну. Цяпер помніку архітэктуры вяртаюць гістарычны выгляд.
Related items
-
Топ-7 фота і відэа: католікі Беларусі святкуюць Божае Нараджэнне
-
У Сапоцкіне паказалі, як выглядае згарэлы дах касцёла, і пачалі рамонт
-
Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2025 – падборка трансляцый з касцёлаў
-
Не толькі жанчына. У віцебскім касцёле з галоўнай фрэскі зніклі яшчэ двое персанажаў
-
Названыя прычыны пажару ў касцёле ў Сапоцкіне, біскуп выступіў са зваротам