Папа Францішак і беларусы ў Літве - фотасправаздача
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Пантыфік служыў у Каўнасе святую Імшу пры ўдзеле 100 тыс. вернікаў.
Беларускія католікі вярнуліся з Літвы, якую наведваў Папа Рымскі Францішак. У суботу раніцай, напярэдадні прылёту пантыфіка, у касцёле Арханёла Рафала арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу для беларускіх пілігрымаў. Візіт Папы ў Літву для католікаў Беларусі стаў унікальнай магчымасцю сустрэцца з Францішкам. Упершыню ён быў так блізка - літоўская сталіца знаходзіцца літаральна ў 40 км ад беларускай мяжы. Таму аўтобусныя пілігрымкі ў Літву прайшлі з многіх гарадоў краіны.
У цэлым, на мерапрыемствы з Пантыфікам адправіліся каля 2 тыс. беларускіх католікаў.
Тым часам Папа прыбыў у Вільню, дзе адбылася яго сустрэча з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ. Затым ён выступіў з прамовай перад кіраўнікамі краіны, членамі ўрада, дыпламатамі і грамадскімі дзеячамі на плошчы ля Прэзідэнцкага палаца. Пантыфік таксама наведаў «Вострую браму» і сустрэўся з моладдзю на Катэдральным пляцы.
Уранку 23 верасня Папа адправіўся ў Каўнас, дзе адслужыў святую Імшу ў парку Сантакос, там жа прамовіў малітву «Анёл Панскі». У Каўнаскім катэдральным саборы Францішак сустрэўся з духоўнымі асобамі. А затым у Вільні ён памаліўся каля помніка ахвярам мясцовага гета і наведаў Музей акупацый і змагароў за свабоду.
Па віленскіх вуліцах і ў парку Каўнаса пантыфік перамяшчаўся на папамабілі.
Разам з пілігрымамі з Беларусі ў Літве знаходзіўся Katolik.life - прапануем наш невялікі фотарэпартаж з месца падзеяў. Праглядаючы здымкі, не забывайцеся гартаць старонкі фотагалерэі. Больш падрабязна прачытаць пра Папу і беларусах у Літве можна тут >>>
Media
Related items
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Найбуйнейшая пілігрымка з Беларусі адпраўляецца ў Рым
-
Асеннія фотасесіі зрабілі беларускія манахіні