Унікальны выпадак: гомелец стане святаром у 70 гадоў [фота]
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Мікалай быў звычайным інжынерам, не верыў у Бога, але раптам сустрэў уваскрослага Езуса і ўжо высвечаны ў дыяканы
У каталіцкім саборы святога Олэксандра ў Кіеве 24 лістапада біскуп Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі ва Украіне Віталь Крывіцкі высвеціў у дыяканы гомельца Мікалая Ермакова. Ён - даўні вернік гомельскага касцёла, у 66 гадоў паступіў у семінарыю. Нядаўна Мікалаю стукнула 70 гадоў, і ўжо цяпер ён урачыста быў прыняты ў дыяканы Рымска-каталіцкай царквы.
Каб стаць сведкамі гэтай найважнейшай ў жыцці Мікалая падзеі ў Кіеў прыехалі на аўтобусе парафіяне і святар з Гомеля, а з польскага Любліна - былы пробашч айцец Славамір, які дапамагаў Мікалаю пачуць заклік Госпада і адказаць на яго.
Katolik.life ужо распавядаў, што Мікалай працаваў інжынерам-канструктарам і пражыў да сівых валасоў няверуючым. Але потым нечакана сустрэўся з уваскрослым Езусам, прыйшоў у каталіцкіх храм.
Пасля 20 гадоў знаходжання ў нэакатэхуменаце, у тым ліку служэння вандроўным катэхістам у Латвіі, гомельскі вернік адчуў моцнае пакліканне да святарства, бо за гэты час бачыў шмат людзей, якія пакутуюць, якім патрэбна дапамога, слова Божае.
Мікалай паступіў у бліжэйшую да Гомеля нэакатэхуменальную семінарыю Redemptoris Mater ў Кіеве. Пасля святарскага пасвячэння ў наступным годзе Мікалай павінен будзе служыць пяць гадоў у Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі. Потым святара могуць накіраваць у любую краіну свету. Сам Мікалай згодны паехаць служыць куды заўгодна - куды накіруе біскуп і сам Гасподзь.
Related items
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі